У званы любові званіце

Размещено 17 Октябрь, 2013; 8:27 в Новости прихода

У званы любові званіце

(на белорусском языке)

Асобна хочацца расказаць аб духоўнай праграме, што ладзілася ў Святой Волі напярэдадні праваслаўнага свята Пакрова Божай Маці і дня Маці. Бо напоўнена яна была любоўю, спакоем і ціхай радасцю.

Канцэрт распачала вакальная група пад кіраўніцтвам Аляксандра Скалабана. Чатыры хлопцы з чыстымі магутнымі галасамі спявалі кандак Хрышчэнню Русі, сціхіры “Зямлі рускай”, духоўныя вершы “Слава Богу за ўсё”, “Міру заступніца”… Вядучая Валянціна Паліканіна чытала свае шчымлівыя вершы, расказвала цікавыя жыццёвыя і павучальныя гісторыі, спявалі землякі Надзея Чайчыц і Аляксандр Гардзейка. Уразіла выступленне Вольгі Патрый. Яна лаўрэат песенных конкурсаў, спявачка і кампазітар, але не гэта скарыла. Маладая дзяўчына з цудоўным грудным голасам шырокага дыяпазону – сляпая. Але на лёс свой яна не крыўдуе, а лічыць сябе шчаслівай і ўдзячнай Богу за дадзеныя ёй таленты: спяваць, пісаць вершы і музыку. “З нараджэння я не бачу, і мне хочацца ведаць, а што ж такое бачыць, хоць на адно імгненне”, казала яна са сцэны. У гэтых словах, а потым і песні на гэтую тэму быў яе крык душы, толькі сказаны ён быў без злосці, без крыўды, а з вялікай пакорлівасцю, ціхмяна, што здавалася, разарвецца сэрца ад спагады. Песні Анатоля Длусскага таксама неслі ў залу пяшчотную любоў да зямлі беларускай, да бацькоў, сяброў і самога жыцця. На шчырыя апладысменты гледачоў спевакі адказвалі простымі словамі: “Спасі Вас, Госпадзі”.

І думалася: “Жыццё, па вялікім рахунку, без веры прыводзіць да самотных наступстваў, да бездухоўнасці. Нездарма раней была актуальнай пагаворка “Без Бога не да парога”. І калі нас хвалюе будучае нашых дзяцей, трэба і самім бываць і дзяцей прыводзіць на такія натхняльныя канцэрты.

Нам разам трэба несці святло міру”, напрыканцы сустрэчы казаў айцец Мікалай, настаяцель Святавольскага Крыжа-Узвіжанскага храма, і з ім нельга не пагадзіцца.

Для просмотра фото перейдите по ссылке: Фотографии с праздника Покрова Пресвятой Богородицы в д. Святая Воля
Валянціна БОБРЫК. Фота Валерыя Міскевіча.

Перейти к верхней панели