Радасць слова. Духоўна-асветніцкая выстаўка.

Размещено 14 Июль, 2015; 3:54 в Новости прихода

Радасць слова. Духоўна-асветніцкая выстаўка.

 

14 ліпеня па бласлаўленні Высокапрэасвяшчэннейшага архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана ў Івацэвічах адбылося ўрачыстае адкрыццё духоўна-асветніцкай выстаўкі “Радасць слова” малебнам з асвячэннем святой вадой, які служыў благачынны цэркваў Івацэвіцкага благачыння, протаіерэй Грыгорый Піліпчук.

Сваё слова да прысутных айцец Грыгорый пачаў з нагадвання агучанай сціхіры: “Русь, захоўвай веру Праваслаўную!”. І растлумачыў, што адышоўшы ад веры наш народ шмат пацярпеў. Але праз пакуты прыходзіць уразуменне, каб мы сцвярджаліся ў веры Праваслаўнай. Для ўмацавання яе накіраваны сілы многіх людзей: духавенства, улады і тых, хто валодае ведамі і жаданнем свае дараванні аддаваць на прасвятленне людзей. У веры сэнс, паўната і радасць жыцця, упэўніваў бацюшка.

І выстаўка-ярмарка, падрыхтаваная выдавецтвам Беларускага Экзархата, накіравана на сцвярджэнне веры Праваслаўнай. Яна парадуе наведвальнікаў шырокім выбарам духоўнай, асветніцкай і дзіцячай літаратуры, аўдыя-відэапрадукцыі. Хочацца звярнуць увагу на выдатную кнігу “Праваслаўныя Святыя зямлі Беларускай”, якая выдадзена ўпершыню. Матушкі з асаблівым хваляваннем паказалі факсімільныя выданні Слуцкага Евангелля 1581 года, Полацкага Евангелля 12 стагоддзя, Жыція Ефрасінні Полацкай (12 стагоддзе), Буквара Спірыдона Собаля 1631 года з узноўленым тэкстам.

Выстаўка працягнецца да 19 ліпеня, а ранкам у 9 гадзін і вечарам у 18 гадзін у храме іконы Божай Маці “Дзяржаўная” будзе служыцца малебен з акафістам беларускаму мучаніку-дзіцятку Гаўрыілу Беластокскаму, ікона з мошчамі якога ў гэтыя дні знаходзіцца ў храме.

Валянціна БОБРЫК. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

Оставить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован.

Перейти к верхней панели