Жонка мужу пластыр, а муж жонцы пастыр…
Святая пакутніца гасударыня Аляксандра пісала ў сваім дзённіку: “Які шчаслівы дом, дзе ўсе – дзеці і бацькі, без адзінага выключэння – разам вераць у Бога. У такім доме пануе радасць таварыства. Такі дом як пераддзвер’е Неба. У ім ніколі не будзе адчужэння”.
Адсюль можна зрабіць вывад, што шчасце ў сямейным жыцці даецца толькі тым, хто выконвае запаведзі Божыя і адносіцца да шлюбу як да Таінства хрысціянскай Царквы.
І ўсё ж, як быць тым, у каго не ўсё так гладка ў сям’і.
Часта мы назіраем такую карціну, калі той, хто, здаецца, павінен быць гаспадаром сям’і, клапаціцца аб ёй і аберагаць ад усіх жыццёвых праблем, сам падвяргае сваю сям’ю на яе разбурэнне. Часта мы назіраем іншую карціну сямейнага шчасця, калі мужы, ахопленыя прыхільнасцю да п’янства, праяўляюць агрэсію ў адносінах да сваіх самых блізкіх людзей, якая даходзіць да рукапрыкладства.
Узнікае пытанне: “Як паступаць жонцы ў адносінах да такога мужа?” Бо часта з-за гэтага распадаецца вялікая колькасць сем’яў. На гэтае пытанне цяжка даць адназначны адказ. Кожны выпадак трэба разглядаць індывідуальна.
Царква вучыць нас раздзяляць грэх ад асобы, якая падвержана гэтаму граху. Хрысціянскі шлюб сам па сабе мае на ўвазе крыжанашэнне. Евангелле вучыць нас “носить тяготы друг друга” і ў гэтым ёсць выкананне закона Хрыстовага.
Вядома ж, у першую чаргу, такой жонцы неабходна маліцца за такога мужа, каб Гасподзь змякчыў яго сэрца. Па-другое, трэба размаўляць і ўгаворваць яго пакорлівасцю і змірэннем. Ні ў якім выпадку не адказваць агрэсіяй на агрэсію. Тут успамінаецца руская пагаворка: “Жонка мужу – пластыр, а муж жонцы – пастыр”. Інакш кажучы, нельга скідваць з рахунку гэтае збавіцельнае ўдзеянне жонкі на мужа, таму што сэрца жанчыны вялікае.
Знакамты маскоўскі старац Аляксей Мечаў, часта звяртаючыся ў сваёй пропаведзі да прыхаджан, а ў асаблівасці да жанчын, часта ўказваў, што жонка ў шлюбным саюзе іграе заўсёды большую ролю, чым муж, яна ўносіць атмасферу ласкі, любові ў само асабістае жыццё мужа і часта аказвае жыватворнае дзеянне ў сэнсе выкаранення яго заганаў.
У заключэнне, можна сказаць, што высокае прызванне жонкі складаецца з таго, каб заўсёды быць носьбітам і захавальніцай міру і па сугуччы з гэтым словам, быць “міраносіцай”.
Айцец Аляксандр, настаяцель Свята-Прачыстай царквы в. Быцень.