У царкоўны прыход уваходзіць в. Аброва (царква Святога архістратыга Міхаіла ці Свята-Міхайлаўская), в. Вулька-АброўскаяАброўскі прыход (прыпісная да прыхода царква ў гонар Святога праведнага Іаана Кранштадскага) і в. Козікі (храма не маецца) – усяго насельніцтва каля 1800 чалавек.
Свята-Міхайлаўская царква ў в. Аброва
Пра вёску Аброва напісана шмат, але паўтарыць лепш за В.Гапеева пэўна, не атрымаецца. У артыкуле раённай газеты “Івацэвіцкі веснік” “Завітайце ў Аброва – ёсць чаму падзівіцца” ад 12.06. 2016 г. ён піша: “ Аброва – унікальная вёска ў Івацэвіцкім раёне. З аднае вёскі – і некалі калгас, а цяпер адкрытае акцыянернае таварыства, і сельсавет, і школа, і дзіцячы садок, і царква. Такога больш нідзе няма. Тут захавалася яшчэ (хоць і імкліва, на жаль, знікае) свая, аўтэнтычная гаворка, асаблівы дыялект. Ёсць свае, адметныя традыцыі, з якіх хрэсны ход “Намскі Вялікдзень” узбагаціў рэспубліканскі рэестр нематэрыяльнай спадчыны Беларусі.
Сваёй царквой аброўцы ганарацца. І не толькі таму, што яна на сёння – помнік культуры народнага драўлянага дойлідства. Няхай сабе яна і не нейкай звышарыгінальнай культуры, але што асаблівай – тое факт.
Зноў жа, як сведчаць дакументы, пабудавана была першая царква (Крыжаўзвіжанская) у Аброве ў 1754-1757 гадах, і належала яна Віленскаму Стара-Троіцкаму манастыру бенедыктынцаў. Пасля паўстання Тадэвуша Касцюшкі Аброва разам з царквой перадалі ва ўладу памешчыцы Еўдакіі Казлянікавай. Яна ў 1800 годзе абнавіла царкву, дах будынка пакрылі гонтам. Але ў 1860 годзе быў узведзены цалкам новы будынак новай царквы, якую асвяцілі ў гонар Святога архістратыга Міхаіла і так царква стала Свята-Міхайлаўскай.
За савецкім часам царква была зачыненая, паступова прыходзіла ва ўпадак. Некаторыя з абразоў царквы захоўваліся ў дамах вяскоўцаў. Нешта было і раскрадзена. Але, будзем шчырымі, самыя каштоўныя абразы гэтай царквы сёння знаходзяцца на захаванні ў Дзяржаўным мастацкім музеі Беларусі.
У 80-90-х гадах мінулага стагоддзя аброўцы самастойна вырашылі адрамантаваць царкву ды ажывіць яе. Грошы збіралі вёскай, самі і майстроў шукалі, самі працавалі. І аднавілі з максімальным захаваннем формы, зместу і стылю.
Ёсць у Аброўскай царкве вельмі цікавая, надзвычай рэдкая дэталь – яе крыжы. Незвычайныя. Не васміканцовыя, як прывыклі мы бачыць праваслаўныя крыжы на сучасных храмах, а чатырохканцовыя, ды яшчэ з “сонейкам” пасярэдзіне, з паўмесяцам унізе. Гэта – адна з самых старажытных выяваў праваслаўнага крыжа. Такія крыжы ўпрыгожваюць, напрыклад, царкву Пакрова на Нерлі (а ёй амаль тысяча гадоў). Гісторыя сведчыць, што паўмесяц быў афіцыйным знакам Візантыі да заваявання яе туркамі. Сёння паўмесяц пад крыжом мае розныя тлумачэнні: гэта і чаша Хрыста, гэта і карабель, на якім уратуюцца людзі, а сам крыж над ім – надзейны якар, гэта і купель хрышчэння… Прамяні сонца ў крыжы нагадваюць пра радкі з Апакаліпсісу Іаана Багаслова, 12.1: “И явилось на небе великое знамение: жена, облаченная в солнце, под ногами ее луна и на главе ее венец из 12 звезд”. Нехта разумее пад гэтымі радкамі Маці Божую, а іншыя бачаць тут саму Праваслаўную царкву. Ва ўсякім разе, крыжы Свята-Міхайлаўскай царквы маюць адну з самых старажытных формаў, у якую закладзены глыбокі патаемны сэнс…
У кнізе “Памяць. Івацэвіцкі раён” пра Аброўскую царкву напісана: “ У 1860 годзе пабудавана з дрэва праваслаўная Міхайлаўская царква. Складаецца з асноўнага прамавугольнага ў плане аб’ёму з трохграннай алтарнай часткай і шатровай вежы-званіцы, злучаных нізкім бабінцам. Помнік народнага драўлянага дойлідства”. Нейкім чынам захаваўся з 2010 года артыкул аўтара радкоў пра святкаванне 150-годдзя царквы. Прывяду яго поўнасцю.
Торжество Обровского храма
21 ноября в д. Оброво состоялся престольный праздник местной церкви в честь Архангела Михаила и праздновалось 150-летие со дня основания храма.
Празднование Собора Архистратига Михаила и прочих Небесных сил бесплотных началось в Оброво с водосвятного молебна, а последующую Божественную литургию возглавил благочинный Ивацевичского благочиния отец Григорий Пилипчук, который специально прибыл на такой великий праздник в Оброво. Далее состоялся молебен с крестным ходом, в котором принимали участие воспитанники воскресной школы.
– Много лет я мечтал, чтобы в крестном ходу участвовали дети, и, наконец, мечта сбылась. В этом году, благодаря помощи прихожан, мы смогли сшить новые детские хоругви, и дети стали участниками празднества, – рассказывает отец Ростислав, настоятель Обровского храма.
После окончания молитв благочинный обратился к прихожанам с назидательной проповедью, в которой объяснил суть праздника. В православии Архангел Михаил именуется архистратигом и выступает главой святого воинства ангелов, стоящих на страже Божьего закона. В этом образе Михаил (что означает Кто как Бог) почитается как покровитель и соратник «воинствующей Церкви», то есть всех верных Богу, выступающих против сил зла. Он почитается еще как защитник душ умерших, и к нему обращаются с молитвами об исцелении. Это связано с указанным выше почитанием Архангела Михаила, как победителя злых духов, которые в христианстве считаются источником болезней.
Много теплых слов было сказано протоиереем Григорием в адрес настоятеля Обровского храма отца Ростислава, который из года в год проявляет неиссякаемое рвение в делах заботы о храме, о духовности своих прихожан. Вот и в этом году приобретен в церковь Крест и Икона запрестольные. Отец Ростислав в беседе о празднике подчеркнул, что вдохновляют его рвение в делах церкви прихожане. Без них, без их помощи не обошлось ни одно дело и это их заслуга, что храм имеет возможность обновляться и становиться краше.
В этот светлый праздник у каждого из прихожан и гостей было приподнятое настроение. Каждый из них получил в подарок маленькую иконочку Архангела Михаила, и для всех во дворе было приготовлено угощение – чай из самовара с пирогами и бутербродами и даже можно было угоститься церковным вином.
А вечером сельчан ждало продолжение праздника. В Обровском СДК состоялся необычный концерт, на который приехали паломники из Ивацевичей, Лунинца, сельских приходов района. Завораживали присутствующих выступления детей из воскресной школы, из музыкальной, чудно пел церковный хор. Концертные номера чередовались с выступлениями приглашенных гостей и отца Ростислава, который очень интересно рассказал об истории возникновения храма, и, кстати, занимаясь изучением исторического прошлого, отец Ростислав натолкнулся на такие исторические документы, которые указывают на более древние упоминания о храме. Теплым было выступление управляющей делами сельисполкома Тамары Курис, отца Николая, настоятеля Речковского храма Святителя Филарета Московского… Словом, для обровчан этот день был наполнен радостью и незабываемыми впечатлениями, которые принесут в их жизнь добрые плоды.
Сёння вядзецца роспіс Аброўскага храма ўнутры. Работы падыходзяць да завяршэння і, як казаў бацюшка, хутка ў аброўцаў будзе зноў свята.
Намскі Вялікдзень
Пра гэта зноў жа расказвае В. Гапееў: “Усё ў Аброве спрыяе нараджэнню тут нейкай асаблівай, аўтэнтычнай традыцыі ды яе захаванню праз вякі. Так і адбылося. Намскі Вялікдзень – традыцыйны, старадаўні хрэсны ход па вёсцы ў першы чацвер пасля Вялікадня стаў такой культурнай з’явай.
Яго гісторыя ляжыць “за польскім часам”. Як расказваюць самі аброўцы, прыйшла на вёску вялікая бяда – сталі паміраць малыя дзеці. І нідзе не маглі знайсці паратунку аброўцы. І вось тады падказалі старыя людзі, што трэба зрабіць: за адну ноч жанчыны павінны былі выткаць рушнік для іконы, а мужчыны змайстраваць адмысловыя ношы і хатку. І вось раніцай з абразом Маці Божай, якія абгарнулі сатканым рушніком і, уставілі ў “хатку”, абышлі ўсю вёску – ад хаты да хаты.
І так прагналі бяду са свайго селішча.
Традыцыя жыла доўга, зразумела, у перыяд “ваяўнічага атэізму” яна не магла сябе праявіць, але як толькі з’явілася магчымасць ды і час быў такі, калі шукалі людзі паратунку, найперш – упэўненасці ды духоўнай моцы, зноў святочная працэсія, як некалі даўно, пачала свой шлях ад царквы і пайшла па вёсцы. (Айцец Расціслаў, настаяцель Свята-Міхайлаўскай царквы, стаў прадаўжальнікам гэтай традыцыі і з людзьмі беражна яе захоўвае -заўвага аўтара).
У Аброве нямала вуліц і завулкаў, немалы шлях трэба адолець хрэснаму ходу. І ён ідзе, з ліхтаром і крыжом, з тым самым абразом іх Маці Божай, Захавальніцы Аброўскай, якая некалі ўратавала аброўскіх дзяцей.
Сустракаюць хрэсны ход традыцыйна: перад хатай выносіцца стол, на якім – хлеб, фарбаваныя яйкі, ахвяра для царквы. Ля кожнага такога стала прыпыняецца хрэсны ход і настаяцель царквы вітае радасна людзей узнёслым “Хрыстос уваскрэс!”. Такім чынам вестка аб уваскрашэнні Хрыста яшчэ раз ідзе па вёсцы, ужо ад двара да двара, кожнаму літаральна нясуць Благавест, да кожнага ідзе Вялікдзень. Вось і атрымліваецца – “нам Вялікдзень”, адсюль і назва: Намскі Вялікдзень…
Няпростая гісторыя і самога абраза Маці Божай (“Казанская” — заўвага аўтара). Некалі даўным-даўно прывёз яго ў Аброва і падарыў царкве чалавек. І вось колькі пературбацый выпала на долю царквы – зачыненая стаяла, рабавалі яе, самае каштоўнае ў іншых месцах апынулася, а гэты абраз на сваім месцы заставаўся, бы сам сябе ўратаваў – каб пасля адрадзілі людзі абрад, ратавалі сябе і сваіх блізкіх.
Сёння сустракаюць хрэсны ход і вяскоўцы ля хат, і работнікі магазінаў, і ўсім кагалам – дзіцячы садок, і школьнікі высыпаюць сустрэць хатку з Божай Маці…
Тое, што для аброўцаў было звыклым, што яны захавалі праз дзесяцігоддзі і адрадзілі наноў, для ўсіх нас, беларусаў, сталася сапраўдным духоўным скарбам, той самай нематэрыяльнай культурнай спадчынай, пра якую быў заяўлены не так даўно самы сур’ёзны дзяржаўны клопат. У Беларусі згодна з Указам Прэзідэнта краіны і адпаведнай Канвенцыяй ЮНЕСКА быў створаны інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. У гэты інвентар разам з іншымі нематэрыяльнымі помнікамі культуры (абрадамі, традыцыямі) быў унесены і аброўскі абрад “Намскі Вялікдзень”. Яго асаблівая адметнасць на сённяшні дзень – гэта жывы, дзейсны абрад. І, трэба заўважыць, інтарэс да яго сярод турыстаў і гасцей Беларусі расце. І сёлета, у святы для аброўцаў дзень, тут было некалькі гасцей з фотакамерамі…”
Настаяцель
Настаяцелем Аброўскай Свята-Міхайлаўскай царквы з’яўляецца іерэй Расціслаў Радзько. На прыход прызначаны з 2 красавіка 2001 года. Звесткі, хто быў да гэтага настаяцелем Аброўскага храма, захаваліся скупыя. Да рэвалюцыі ў мясцовай царкве вялася хроніка вёскі, старанна фіксаваліся падзеі, здарэнні і факты. Але, на жаль, у 1939 годзе па распараджэнню ўлад “непатрэбнаму і шкоднаму” летапісанню быў пакладзены канец, летапіс быў знішчаны. Вядома толькі, што ў 1933 годзе гэта быў айцец Мікалай Вабішчэвіч – захаваўся такі надпіс на кіёце, зробленым рукамі настаяцеля, з якім і сёння на Вялікдзень абходзяць з Хрэсным ходам вёску. А з 90-х гадоў змянілася перад айцом Расціславам пяцёра свяшчэннікаў, два з якіх пасля былі “в запрете”.
Нарадзіўся айцец Расціслаў у в.Краі, у сям’і сялян, якая была шматдзетнай – 5 дзяцей. Завочна Мінскую духоўную семінарыю айцец Расціслаў скончыў у 2011 годзе.
Нядзельная школа, якой кіруе бацюшка, існуе з восені 2001 года. Наведваюць школу ў сярэднім 15-20 дзяцей ад першага да адзінаццатага класаў. Выкладае ў нядзельнай школе, акрамя бацюшкі і матушка Таццяна, якая, дарэчы, выкладчык па класе “баян” у Целяханскай ДШМ і ў Аброўскай СШ – настаўнік спеваў і музыкі і выкладчык факультатыва “Асновы праваслаўнай культуры”.
На клірасе спяваюць пад кіраўніцтвам матушкі Таццяны Радзько 10 чалавек, у асноўным гэта былыя настаўнікі, бібліятэкар і іншыя прадстаўнікі сельскай інтэлігенцыі.
З гісторыі вёскі Аброва
В. Гапееў піша: “Як адшукаў у пісьмовых крыніцах наш мясцовы аматар-этнограф Алесь Зайка, яшчэ Вітаўт, вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага, “дал люді село, на імя Оброво…”. А жыў Вітаўт – 1350-1430 гады. Тым не менш, кропкай адліку жыцця населенага пункту становіцца той дакумент, у якім пазначаны і пункт населены, і канкрэтная дата. Такім дакументам сталася Літоўская метрыка за 1516 год, дзе змешчаны запіс межавай спрэчкі між Абровам і Козікамі. Такім чынам, сёлета (у 2016 годзе –заўв. аўтара) Аброву – 600 гадоў!
Але, як сведчаць навуковыя дадзеныя, людзі ў гэтым месцы жылі ад свайго пачатку: на тэрыторыі Аброва было нямала знойдзена ў розныя часы каменных сякер, наканечнікаў коп’яў і стрэл, што ўказвае на знаходжанне тут у мінулым стаянак старажытных людзей. У савецкі час настаўнік школы М.А. Русенка, апантаны гісторыяй вёскі, разам з вучнямі праводзіў аматарскія раскопкі ля вёскі, сабраў багаты матэрыял, які захоўваўся ў школьным музеі. На жаль, са смерцю настаўніка многія экспанаты былі згублены.
У назве вёскі некаторыя схільныя бачыць дзейнасць дзікіх плямёнаў авараў-обраў”. У прыватнасці ў кнізе “Памяць. Івацэвіцкі раён” 1997 г.в. паводле матэрыялу А.Рогалева сказана: “Назва вёскі Аброва сваімі вытокамі ўваходзіць у далёкую гісторыю. У сярэдзіне 6 ст. з глыбіні еўрапейскіх стэпаў рухаўся шматлікі ваяўнічы народ. Гэта былі авары ці обры, як называў іх старажытнейшы летапіс “Повесть временных лет”…На карысць гэтага гаворыць старажытнасць паселішча. Нягледзячы на балоты, лясы і нязначныя плошчы прыдатнай для апрацоўкі зямлі, месца вакол Аброва заселена з самых глыбокіх часоў. Тут неаднойчы знаходзілі рэшткі каменных прылад эпохі неаліту. Адзін стары селянін з Пружанскага раёна ўспамінаў, што падчас службы ў польскай арміі ён быў знаёмы з салдатамі – ураджэнцамі вёскі Аброва. Ён выказваўся аб іх так: “Усе вялікага росту, здаровыя, абутак насілі 43-45 памераў”.
Магчыма, усё гэта выпадковасць, але наводзіць на думку: а ці не магло быць так, што жыхары Аброва ў мінулым называліся суседзямі-обрамі, г.зн. магутнымі людзьмі, гігантамі”… Далей Валерый Гапееў у сваім артыкуле сцвярджае: “Але, па шчырасці, чаму ў сваім мы заўсёды шукаем нейкія чужыя карані? Хіба яны робяць нас багацейшымі? Усё куды прасцей і, як кажуць, перад вачыма: Аброва старэйшыя жыхары называюць на свой лад – Обрэв, як кажуць, на абрыў. І так ёсць насамрэч: прама праз усю вёску праходзіць водападзел Балтыйскага і Чорнага мораў, у час будаўніцтва “алімпійкі” ў самой вёсцы і ля яе зрылі некалькі пясчаных гор, ёсць за вёскай месца, якое завецца Гаркі (узгорыстая мясціна). Такім чынам, Аброва стаіць нібыта на выспе, нібыта на абрыве, і ва ўсе бакі ад вёскі раней – суцэльныя балоты… Зямлі тут ніколі не было ўдосталь. Толькі меліярацыя дапамагла. Вось тады і расквітнела Аброва – пабудавалася новая школа, Дом культуры, была пракладзена шаша да трасы. Амаль дзве тысячы чалавек пражывала ў Аброве ў 80-я гады мінулага стагоддзя. Цяпер – 1200.
А яшчэ Аброва – адзіны вясковы населены пункт, дзе ёсць не проста вуліца, а сапраўдны бульвар, на гарадскі лад. І менавіта там узвышаецца помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны…
На захад ад Аброва – вялікае возера. Стваралася яно для меліярацыйных мэт, адсюль пясок вывозіўся на будаўніцтва той самай “алімпійкі”. Абкружанае высокай дамбай, злучанае насоснай станцыяй з сеткай меліярацыйных каналаў. У часы, якія былі багацейшымі на фінансы, снежныя зімы ды летнія навальніцы, возера было паўнаводным – лішняя вада забіралася з каналаў ды закачвалася сюды, а ў час засухі – забіралася частка ў каналы назад. Цяпер возера істотна абмялела, некалі вялізнае люстра вады прыняло іншыя формы, з’явіліся тут астравы. Але з’явілася ў возеры і рыба, і качкі тут селяцца, і гусі спыняюцца пералётныя, і лебедзі жывуць.
Для аброўцаў і гасцей вёскі возера і цяпер – добрае месца адпачынку, захавалася шмат месцаў для купання, хапае месцаў і для рыбакоў з вудамі.
А яшчэ цікавасць возера – у адкрытых падчас работы земснарадаў пластоў старажытных перыядаў. І цяпер на ўсходнім беразе пільнае спрактыкаванае вока натураліста пабачыць нямала акамянеласцяў. Некаму пашчасціла знайсці закамянелы малюск незвычайнай формы, вельмі шмат кавалкаў з адбіткамі ракавін розных малюскаў.
…Год ад году па берагах узнімаюцца вышэй кусты і дрэўцы, некалішняя адкрытая прастора набывае загадкавасць і прыродную таямнічасць. Тут ціха і прывольна.
І пасля ўсяго пабачанага ў вёсцы ёсць час і месца падумаць аб вечным…
Вулька-Аброўская царква ў гонар Святога праведнага Іаана Кранштадскага
Вулька-Аброўская царква ў гонар Святога праведнага Іаана Кранштадскага з’яўляецца прыпісным храмам, які акармляе айцец Расціслаў Радзько.
Гісторыя храма бедная на звесткі. Вядома, што яна помнік народнага драўлянага дойлідства. Пабудавана ў цэнтры вёскі ў ХІХ ст. з сасновага бруса. У кнізе “Памяць. Івацэвіцкі раён” ёсць такія звесткі: “…Адназрубнае з трохграннай апсідай збудаванне, накрытае двухсхільным дахам з вальмамі над апсідай. З паўднёвага боку да алтарнай часткі прымыкае прыруб рызніцы. Над галоўным фасадам узвышаецца ўрэзаны ў канёк даху васьмігранны барабан з цыбулепадобным купалам. Франтон зашыты “ў ёлку” і аперазаны ў аснове шырокім гонтавым адлівам. Фасады вертыкальна абшыты дошкамі, прарэзаны прамавагульнымі аконнымі праёмамі ў простых налічніках. Аналагічныя праёмы на гранях апсіды чаргуюцца з ромбападобнымі. Уваход зроблены праз нізкі прытвор, трохвугольны франтон якога рытмічна паўтарае форму франтона асноўнага аб’ёму. Перад царквой чацверыковая званіца, якая завершана чатырохсхільным гонтавым дахам з макаўкай. Верхні ярус – з арачнымі праёмамі”. Як казаў айцец Расціслаў, у 1991 годзе царква мела непрыглядны выгляд і сіламі прыхаджан была абкладзена звонку цэглай. Раней царква называлася Крыжаўзвіжанскай, а з 1991 года асвечана ў гонар святога праведнага Іаана Кранштадскага. Нядзельная школа дзейнічала каля 10 гадоў, апошнія гады з-за адсутнасці выкладчыкаў заняткі спынены.
Памятаецца, у тым жа 2010 годзе была паломніцкая паездка да святыняў Піцера ад храма абраза божай Маці “Дзяржаўная” г.Івацэвічы. Зараз гэтыя ўспаміны набываюць новы сэнс і тоненькім праменьчыкам звязваюць іх з нашым раёнам. Прывяду гэты ўрывак.
К Иоанну Кронштадскому
«А мы из Александро-Невской лавры едем в Иоанновский ставропигиальный женский монастырь, к мощам покровителя Питера – к Иоанну Кронштадскому. Проповеди этого святого следует иметь на вооружении каждому православному христианину. Поразительны они по глубине мысли и житие этого святого достойно восхищения. Иоанн Кронштадский славился исключительной добротой. Люди знали о его добром сердце и иной раз пользовались этим. А в результате частенько батюшка Иоанн возвращался домой после службы не только без денег, а и без сапог. Жена его была под стать проповеднику, потому что относилась с пониманием к стремлению батюшки помочь людям. А еще эта женщина безропотно несла подвиг – служа только Богу, первые 17 лет жили они в браке как брат и сестра.
Отцу Александру, настоятелю Бытенского храма, который нас сопровождал везде и всюду, разрешили провести молебен в храме-усыпальнице, где покоятся мощи Иоанна Кронштадского. Тысячу раз произнесенное батюшкой и повторенное всеми присутствующими на молебне: «Радуйся Иоанне, земли русской молитвенниче предивный» остается в памяти и идет за нами, пока мы находимся в монастыре. В усыпальнице много фотографий из жизни Иоанна Кронштадского. Есть здесь и выдержки из его проповедей. К примеру, мне запомнилась одна: «Следи за своим сердцем всю жизнь и присматривайся, и прислушивайся к нему, что препятствует к соединению его со всеблаженным Богом?» Одно предложение, а в нем вся суть жизни христианина.
Отсюда не хотелось уезжать, и в утешение нам на память остаются текст молитвы святому праведному Иоанну Кронштадскому и иконочка святых апостолов Петра и Павла, благословленная Святейшим патриархом Московским и всея Руси Кириллом в память о посещении Санкт-Петербургской епархии 12-13 июля 2010 года».
Козікі
У в.Козікі, якая пэўны час ў савецкія гады была цэнтрам сельсавета, царквы не было і звестак аўтарам радкоў пра гэта не знойдзена. З 2001 года на Пасху, айцец Расціслаў асвячае яйкі і пірагі, на Вадохрышча – служыць вадасвятны малебен. На Ражство віншуе са святам і прывозіць падарункі падчас Калядных сустрэч, якія праводзіць мясцовы Дом культуры. Некаторы час тут служыліся малебны, сабораванні і іншыя трэбы на даму, пакуль гаспадыню таго дома дзеці не забралі жыць у горад. Іншыя вяскоўцы не выказалі жадання паследаваць прыкладу той жанчыны, таму на даму трэбы стала немагчыма праводзіць.
Сямейныя традыцыі і захапленні
Хату бацюшкі Расціслава ў вёсцы Аброва ведаюць усе. Сям’я Расціслава Радзько – шматдзетная, бацюшка з матушкай Таццянай выхоўваюць чацвёра дзяцей, малодшая Васіліса нарадзілася на Благавешчанне ў 2015 годзе. У той год матушка Таццяна згадзілася з ахвотай падзяліцца рэцэптамі любімых страў да галоўнага Свята ў іх жыцці – да Вялікадня, тады ў раённай газеце з’явіўся артыкул аўтара гэтых радкоў — В.Бобрык “Сустракаем Вялікдзень”. Працытую яго наноў, бо ў ім захавалася сямейная атмасфера: “Адразу адчуваецца, што ў сям’і – мір і спакой. Атмасфера дабрыні, узаемапавагі скразіла ў адносінах адзін да аднаго, добразычлівыя ўсмешкі і разуменне жаданняў і памкненняў стваралі асаблівы настрой. У хаце лёгка дыхалася і было радасна, што ёсць такія сем’і.
– Уся сям’я наша захоўвае пост. І мы стараемся, каб і матушцы (тады яна была цяжарная малодшым дзіцём –заўвага аўтара) было зручна з намі прытрымлівацца посту. Харчаванне імкнёмся разнастаіць, больш ужываем садавіны, гародніны, дзецям і маме ў яе стане дазваляем рыбу ( акрамя першага і апошняга тыдня). Гэта няцяжка, калі пасціш з радасцю. На гэты час мы адключаем тэлевізар, камп’ютарныя гульні, а больш часу прысвячаем духоўнаму развіццю, – кажа айцец Расціслаў.
А матушка Таццяна дадае, што бацюшка ў вольную хвіліну любіць вышываць бісерам іконы. Мы праходзім у яго майстэрню, а на сцяне цэлая галерэя вышытых бісерам ікон, а ў станочку запраўлена вышыўка іконы “Казанскай Божай Маці”. Бацюшка з ахвотай паказаў, як ён ліха спраўляецца з такім тонкім заняткам. Бачна, якая для яго гэта асалода!
– Да свята скончу. Пачаў вышываць, бачыце, 24 лютага, – задаволена кажа айцец Расцілаў.
Старэйшы сын Сава, які вучыцца ў 9 класе Аброўскай СШ, таксама робіць поспех у гэтым занятку, ён таксама вышывае, а яшчэ любіць з паветраных шарыкаў рабіць разнастайныя фігуркі. І Сава, і шасцікласнік Назар займаюцца ў музыкальнай школе, а малодшая дачушка Маша спявае ў вакальным ансамблі. Галасы ва ўсіх прыгожыя, сакавітыя. Мама Таццяна Васільеўна працуе ў Целяханскай ДШМ выкладчыкам па класе “баян”, выкладае спевы і музыку – у Аброўскай сярэдняй школе, вядзе факультатыў “Асновы праваслаўнай культуры” і рэгент у храме. Любоў да сапраўднага мастацтва – гэта стан унутранага свету сям’і ў цэлым. І ім лёгка разам, бо каб падтрымліваць чые інтарэсы і захапленні, трэба іх разумець. А гэта выхоўваецца прыкладам бацькоў, якія найперш кахаюць адзін аднаго.
Дзясятак гадоў таму сям’я Радзько адрадзіла старадаўнюю традыцыю прыгатавання на святочны стол сапраўднай Пасхі. Для гэтай нагоды якраз “пашчасціла” набыць спецыяльную форму. Ужо ў апошнія гады Пасху гатуюць к Вялікадню і пеўчыя, яны таксама адзначаюць, што гэтая страва на стале самая ганаровая. А госці, якія збіраюцца традыцыйна на Вялікдзень у доме бацюшкі, заўсёды цікавяцца: “А Пасху гатаваць будзеце?” Для ўсіх – гэта найсмачнейшы ласунак.
Сакрэтам яе прыгатавання па “царскім” рэцэпце з задавальненнем падзялілася матушка Таццяна. У яе цяпер і формаў некалькі, каб усім хапіла.
“Царская Пасха”
Разлік прыводзіцца на 600 грамаў дамашняга рассыпчатага якаснага тварагу. Да яго дадаць 200 грамаў сметанковага масла, 200 грамаў цукру, 3 яйкавых жаўткі, 150 грамаў смятаны 26-працэнтнай тлустасці, па 50 грамаў рызынак, драбнёнага міндалю, цукатаў, ванілін.
Усе інгрыдыенты ўзбіць, лепш пяшчотна і дасканала рукамі. Для гэтага сметанковае масла павінна быць мяккім, падатлівым. А потым атрыманую масу перакласці ў марлю, папярэдне змочаную ў вадзе. Марля павінна быць складзена ў некалькі слаёў. І выкладваем у ёмістасць пад прэс на паўгадзіны. А тады раскладваем у перавернутую форму шырокім бокам даверху тварог прама ў марлі. Зверху ставім груз, звычайна хапае ў якасці груза баначкі гарошку. Пад ніз ставім талерачку, і на 12 гадзін – у халадзільнік. Вадкасць, што збіраецца на талерцы час ад часу зліваем. Пажадана Пасху гатаваць загадзя, за суткі да свята. Калі форму раскрываем, на страве адбіваецца крыжык і літары Х.У. (Хрыстос уваскрос). Зверху пасху можна ўпрыгожыць растопленым шакаладам і пасыпаць рознакаляровай прысыпкай.
На Велікодным стале абавязкова будуць чырвоныя яйкі. Шалупінне ад цыбулі збіраецца загадзя. Яйкі фарбаваць у сям’і прынята разам. Дзеці наклейваюць лісточкі на іх, каб яйкі былі з узорамі. Ад каляровых магазінных фарбаў адмовіліся, толькі з цыбульніку. Раней фарбавалі і цэсарыныя яйкі, яны і меншыя, і мацнейшыя. А як звяліся цэсаркі, сталі індычыя яйкі фарбаваць. У дамашняй гаспадарцы бацюшкі ёсць і куры, індыкі, козы…– усё сваё, натуральнае, карыснае.
Вялікая радасць дзецям, калі прыязджае пад Вялікдзень цётка матушкі з Лунінеччыны. Яна майстрыха пячы кулічы, рулеты. Прычым, формай для выпечкі можа быць розны посуд, нават маленькі эмаліраваны кубачак. Дзецям вельмі падабаюцца пірагі з гэтага кубачка. А якія смачныя кексы атрымліваюцца на казіным малацэ!
І бацюшка майстар гатаваць. Традыцыю гэту ён пераняў ад айца Васілія Дужака, які служыў у Целяханах, а цяпер благачынны Лунінецкай зямлі. Ён родам з Украіны, таму многа рэцэптаў страў ведае.
– Да Вялікадня ў нас традыцыя варыць курыны халадзец, – расказвае матушка Таццяна. – Дык у бацюшкі халадзец выходзіць празрысты і такі смачны, што ў мяне так не атрымліваецца. Прычым перад Вялікаднем соліць ён на вока, бо спрабаваць мясную страву ў строгі пост нельга. Але не было такога, каб солі не ўгадаў. Яму цікава рабіць талерачкі халадцу з яйкамі і кропам, з зяленівам і часнаком, словам, пад любы густ.
Матушка расказвала, што айцец Расціслаў нарыхтоўвае, прыпраўляе і марынуе пад печыва і бужаніну, і курыцу з яблыкам зашывае. А тады падрыхтаванае мяса да печыва нясуць у печку да суседкі Галіны Іванаўны, з якой усталяваліся з першага дня шчырыя добрасуседскія адносіны. Суседка мяса за вечар даглядзіць, а бацюшка з матушкай з вечара да ранку на святочнай службе ў царкве. Прыязджаюць пад раніцу, а ранкам у хаце стук у дзверы – гэта малыя валачобнікі спяшаюцца разнесці па хатах гучнае “Хрыстос уваскрос!” Традыцыя валачобнікаў на Вялікдзень, дарэчы, існуе ў раёне толькі ў Аброве.
Да народных традыцый у сям’і бацюшкі ставяцца з асаблівай павагай. Бацюшка вынес і паказаў куфэрак, які яму падарыла бабуля. У ім захоўваюцца старадаўні абрус, які засцілаюць толькі на Вялікдзень і Ражство, вышываны ручнік якому больш за 100 гадоў, яго абавязкова вешаюць у святы на ікону “Тайная вячэра” на кухні, вышытая хустка, дзве вышываныя сарочкі жаночыя, спадніца ў лентах… Ёсць у сям’і калекцыя распісных драўляных велікодных яек, любяць тут посуд з гжэлі.
Менавіта для нас усе з ахвотай інсцэніравалі велікодны стол. Гляну на здымак – і цёпла на душы, радасна чакаць Вялікдзень.
Калі “баліць” грамадству
Айцец Расціслаў іншы раз выступае на хвалюючыя тэмы ў раённай газеце. І словы яго лечаць душы людзей. Прывяду ў прыклад матэрыялы адной газетнай паласы “Духоўнасць” з “Івацэвіцкага весніка” за 2010 год.
Аб бездані на дне шклянкі…
Сёння звярнуцца да тэмы алкагалізма падштурхнулі аўтара гэтых радкоў не лічбы з несуцяшальнай статыстыкі, а жыццёвы выпадак. На днях ехала ў гарадскім аўтобусе і міжволі стала сведкай размовы дзвюх жанчын, што сядзелі за маёй спіной: «Паглядзі ў акно, бачыш гэтую худую, у ружовых шлепанцах бабу. Мы з адной вёскі, яна мая аднакласніца. Ніхто лепш за яе не рашаў задачы. А якія, ты б чула, яна пісала сачыненні!». Я паглядзела таксама ў акно і не магла паверыць, што гэтая, сапраўды страшная, чорная, з бруднай нейкай торбачкай у руках і ў бязглуздых ярка ружовых шлепанцах, жанчына, калісьці была выдатніцай у вучобе і гонарам нейкай школы…
Добры дзень, веснік.
Піша вам з вёскі Заполле (Косаўскага сельсавета) В.В. Стасюк (прозвішча зменена). Мяне турбуе, што людзі “купаюцца” ў гарэлцы і ніяк не апомняцца.Гэта няправільна.
У нас быў аднойчы выпадак – памерла бабуля. Прыйшло многа людзей правесці яе ў апошні шлях. Правільна, трэба правесці. Але на вячэры так напіліся, што сталі спрачацца, а потым завязалася бойка. Адна з жанчын выбегла на вуліцу, адарвала кол і стала біць ім, хто папаўся пад руку. Тыя сталі ўцякаць, яна за імі… І жанчына гэтая была настаўніцай да пенсіі, пакойніцы яна зусім чужая. Якая ганьба! Да чаго дакаціліся людзі.
Ці раней так было? Вячэру рабілі сціплую, тры чаркі вып’юць і больш ніхто не п’е, у пост рабілі посную вячэру. А цяпер ніхто не глядзіць пост ці не пост, на другі дзень ідуць пахмяляцца на магілу, бо галовы баляць. Ці гэта трэба для памёршага?
А хто раней спраўляў тыя дні нараджэння? А цяпер гарэлка выходзіць кожны дзень: то ў адной сяброўкі дзень нараджэння, то ў другой, то ў дзяцей, то ў пляменнікаў…
О пьянстве
Отец Ростислав,
настоятель храма Святого Архангела Михаила,
д. Оброво:
Почему же человек пьёт? Вот на этот вопрос Святой праведный Иоанн Кронштадтский дает совет: «Ищи помощи у Спасителя, и Он непременно спасет тебя, прогонит бесовское полчище, которое вселилось в тебя за твое невоздержание, нерадение о себе, за леность и холодность к молитве, за маловерие и неверие, за удаление от Бога и от Церкви».
А человек, вместо того, чтобы согреться верою, опереться на прочный фундамент Слова Божьего, разбудить в себе Христа, дабы взялся Он сильною рукою за штурвал нашей жизни, – еще более запутывается в сетях жизни, одурманивая себя алкоголем. И сатана, сей великий лжец, ретиво подсовывает человеку стакан: «На, выпей и забудься». И так человек разрушает своё тело и душу.
Имеем ли мы право разрушать своё тело? Нет. Это прямое нарушение заповеди: не убий. Разве не знаете вы, что тело ваше – это храм Духа Святого, а пьянство превращает этот храм в пещеру разбойников?! Алкоголь постепенно разрушает тело, но разрушается и душа. Человек деградирует, мало-помалу превращаясь в животное, теряя образ и подобие Божие. Господь предупреждает нас, чтобы мы трезвились и были внимательны, потому что низвержен диавол на землю, и в страшной злобе ходит, как рыкающий лев, ища кого поглотить. И чтобы овладеть человеческою душою, он применяет свою змеиную хитрость, являясь в образе «ангела света».
Церковь рассматривает алкоголизм как бесовское, демоническое влияние на человека. Такой больной и истощенной душе нельзя помочь одними травами и лекарствами. Преподобный Феодосий Печерский объяснял: «Пьянством – ангела-хранителя отгоняем от себя, а злого беса привлекаем, ибо бесы радуются нашему пьянству. В пьяном человеке бес достигает всех своих коварных желаний, ибо сам он становится бесом. Кто кем побежден, тот тому и раб» (2 Пет. 2.1).
Кроме вреда для своей души человек, увлекающийся алкоголем, причиняет страдания и боль своим родным и близким.
Страшна участь пьяниц, которые не задумываются о последствиях этой страсти. Они не наследуют царства Божия. А для христианина это самое страшное.
Есть люди, которые любят выпить и оправдывают это желание ссылками на разрешение вина в церковном уставе. Да, употребление вина «по чаше» разрешается в определенные дни. Обратите внимание «разрешается», а не «рекомендуется». Особенно следует помнить – вина, а не водки. И вина сухого, разбавленного водой, по своим качествам приближающегося к виноградному соку. И еще – «по чаше», а не «почаще», как некоторым хотелось бы. Пьянство – это зависимость. Порой нам кажется, что мы контролируем себя, но это не так, потому что он (бес) контролирует нас.
Как исцелиться? Надо понять и принять, что исцеление от пьянства – это огромная и длительная работа души. Иконы не совершают каких-то видимых действий, они воздействуют на нас волею невидимой. Благодействие и чудодействие иконы недоступны тому, чья душа не открыта. Если вы сами страдаете этим недугом и желаете исцелиться – искренне покайтесь перед Богом в грехе пьянства и прочих грехах с твердым намерением не отступаться. Крещеному человеку желательно исповедоваться и причаститься. Если алкоголизмом страдает близкий вам человек (и при этом лечиться не собирается), молитесь за него, зажигайте свечи. И не нужно относиться к этому с пессимизмом, ведь главное здесь – вера. Только когда человек искренне, всем сердцем своим, всею душою своею обратится к Пресвятой Богородице и попросит помощи перед чудотворною иконой Ее, тогда Она услышит и поможет. По вере своей человек получает помощь свыше – не забывайте об этом.
Также нужно помнить: для избавления от этого недуга, нужно изменить свой прежний образ жизни. Когда после травмы человек не может ходить, он кардинально меняет свой образ жизни, так и пьянство является болезнью, которую нужно лечить кардинально. И на это понадобятся не недели, и не месяцы, а годы. Не отчаивайтесь, если воля самого человека маленькая, очень ослабленная. С помощью Божией, с причащением Тела и Крови Христовых, с молитвами родных и близких она сможет укрепиться.
Некоторые советы Отца Иоанна Кронштадтского:
–Контролируй себя, наблюдай за собой постоянно. На это уйдут месяцы и даже годы. Не давай себе ни малейшего послабления. Мгновенная слабость может вновь вернуть все на прежние позиции. Не возгордись своим трезвлением, иначе вознесешься, после чего неминуемо упадешь, что и случается нередко с теми, кто посчитал, что все уже позади.
–Пробудись от сна, невежества и дурмана! Посмотри на себя, что с тобой стало! Как мучаешь ты себя и своих близких, сколько зла привносишь в мир!
–Скажи твердо и решительно, без тени сомнения: «Отрекаюсь от тебя – пойло сатаны! Сочетаюсь с Тобою, Господи Иисусе Христе! Спаси меня, изнемогаю. Одолевает коварный и хитрый враг меня. Придай крепости, твердости и постоянства в моем чистосердечном решении освободиться от пьянства. Да будет воля Твоя!» (или то, что подсказывает сердце, своими словами).
–Ни в коем случае не откладывай на потом. Осознав, начинай борьбу с вражеской страстью немедленно и не вступай с сатаной ни в какие переговоры, не иди ни на какие уступки, воплощая лишь одно свое требование: никогда ни при каких обстоятельствах и ни по какому поводу не пить!
–Однако не надейся только лишь на себя, иначе проиграешь. Было бы неразумно отказываться и от медицинской помощи в случае необходимости.
–Если же вдруг упал, поднимайся после срыва вновь, как ни в чем не бывало. Кайся, говори себе: «Поделом мне за всю мерзость моих грехов, скудость покаяния, слабость воли, испорченность нрава!» и вновь начинай сражение с невидимым врагом. Однако обязательно извлеки из случившегося должные выводы и проанализируй свои просчеты.
–Беги от пьяных компаний, спаивателей, «калымов», праздно проводящих свое время и тунеядцев как от чумы. Стерегись блуда, пиршества. Особенно настраивай себя на трезвление в праздники, дни рождения и получки, а также оберегайся других поводов для пьянства. Ты свое уже испил сполна!
– Посещай церковные службы в храме, особенно Божественные Литургии, читай Священное Писание, приобщайся Святых Тайн. В этом залог не только победы, но и истинного исцеления души!
Исповедь алкоголика
Свой первый стакан мне налил отец, когда впервые взял с собой на открытие летнего сезона охоты на уток. Протягивая стакан, он сказал мне, 12-летнему пацану: «Ты уже большой. Тебе уже можно». Его поддержали друзья из большой и уже подвыпившей компании, сидящей вокруг костра на острове среди водохранилища. Это были уважаемые дядьки, в основном руководители и начальники отделов. И я понял, что пить вместе с ними – это круто. Потом мы втихушку с друзьями пили понемногу по выходным. Никто не замечал ничего особенного в нашем поведении. А потом, став студентом, пил как многие, никого не боясь, ни на кого не оглядываясь. Было весело, и жизнь казалась беззаботным праздником. Когда женился, не остановился. За водкой не видел детей, часто терял работу. И чем больше родные и близкие старались остановить, тем сильнее хотелось сделать наоборот. А потом стал замечать, что не могу остановиться. Пил по несколько дней кряду, потом неделями… По утрам становилось так плохо, что не выпив глоток, умирал. Тело горело, голова была в тумане, малейший шум раздражал, и подняться с кровати не было сил. Но как только в голове возникала мысль, что больше не могу терпеть это изматывающее состояние, неведомая сила поднимала с кровати, и гнала, гнала, гнала… И как только, не выдержав, снова дотрагивался до рюмки, желание выпить становилось безудержным и летело к черту намерение не пить. Запой только тогда можно было остановить, когда удавалось не выйти из дома в течение хотя бы нескольких дней. Но на это требовались преогромнейшие усилия. Да, было моментами стыдно, что обуза для семьи, но как только слышал упреки в свой адрес или угрозы о разводе, становилось тошно и снова хотелось напиться…
Пробовал кодироваться. И не раз. Лечился в больнице. Но как только заканчивался срок, отпивал за все «потерянные» дни. И понял однажды: погибаю. Тогда решился, пошел на исповедь в церковь. Но что-то сделал не так и батюшка на меня накричал. Это оттолкнуло меня от Божьей помощи еще на несколько лет. Но не зря говорят: пути Господни неисповедимы. Бог протягивал мне снова руку помощи. Я стал читать православную литературу, библию. Я вообще люблю читать, но эти книги были особые. Они перевернули мое сознание. Я стал понимать, почему я не могу справиться со своим недугом. Стал ходить на службы по воскресеньям. Исповедывался и причащался по праздникам. Но стоило пропустить хоть одну воскресную службу, как запивал снова.
И вот привезли в Ивацевичский храм мироточащие иконы Святого Пантелеймона и Матери Божьей «Скоропослушница». Я пошел приложиться к этим святыням. И не удержался, спросил у батюшки, где видно, что они мироточат? Он поднял икону, повернул на свет и я увидел прозрачные капли. А когда я приложился к иконам, что-то необыкновенное случилось со мной в этот момент. Желание даже курить вдруг исчезло. Как будто никогда и не было этой страсти.
Я считаю дни своей новой жизни. И страшно, и душа не вмещает радости, что на мне, грешном и недостойном, свершилось чудо, ибо от этой страсти освобождение получают единицы из тысяч зависимых.
«Тяжело слышать вопли несчастных о помощи, и нет средства единичными усилиями помочь этим страдальцам. Во имя спасения ежегодных человеческих жертв пьянства, тысяч невинно гибнущих детей и слабых женщин, во имя спасения людей от преступления, пороков и безнравственности, порождаемых пьянством, во имя, наконец, общественного порядка и спокойствия каждого – необходимо дружное содействие всего русского общества к возвышению нравов народа». Святой Иоанн Кронштадтский.
Матэрыялы падрыхтавала Валянціна Бобрык. Фота Валерыя Міскевіча і аўтара радкоў.