Гошчаўскі прыход!

Размещено 11 Декабрь, 2017; 11:52 в Новости прихода

                                                                

У Гошчаўскі прыход уваходзяць 9 вёсак: Гошчава, Размеркі, Стайкі, Быч, Сярадава, Зялёны Бор, Няхачава, Аляксейкі, Аўсто. Гошчаўская Свята-Крыжаўзвіжанская царква – гістарычная каштоўнасць. Настаяцель – протаіерэй Аляксандр (Аўсянік). Ён з’яўляецца таксама настаяцелем Буленскага храма ў гонар Іаанна Прадцечы (дакументы рыхтуюцца як аб помніку архітэктуры) і акармляе Буленскі прыход – гэта вёскі Була, Грыўда, Харошча.

З гісторыі Гошчаўскай Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы

Алтарнік Уладзімір Фалітарык расказвае: “История церкви села Гощево корнями уходит в 1596 год. Ее построила  Елизавета Тышкевич-Савицкая, а в  1614 году при делении владения Гощево между своими сыновьями, она отдала часть земли Гощевской церкви. Но та церковь сгорела. «Вместо ее внук Елизаветы, Николай Тышкевич, в 1692 году построил доминиканский монастырь и католический костел», повествуется в «Своде памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область». Частички этого костела и сегодня жители находят на местном кладбище. В 1776 году ивацевичский владелец пан Глуховский сжег монастырь и отобрал подаренные земли.

Вновь построена церковь в селе Гощево около 1838 года. Престол в храме освящен в честь Воздвижения Честного Креста Господня. Располагается церковь на сельском кладбище. И сегодня этот храм является памятником деревянного зодчества.

В Литовских Епархиальных Ведомостях за 1873 год приводится перечень пожертвований на Свято-Крестовоздвиженский храм с. Гощево. «Проживающий в Санкт-Петербурге, почетный братчик Гощевской Крестовоздвиженской церкви, Коссовского благочиния, статный советник П.И.Злобин, пожертвовал в марте месяце настоящего года в Гощевскую церковь, два 5% билета Государственного банка по сто руб., каждый. Кроме сего им же пожертвовано в ту же церковь, в 1864 году – братская икона  на медной доске, в резной золоченой раме в 120 руб. В 1866 году деньгами 140 руб. и в 1867 году – 25 руб. – всего на 475 руб., затем обязался вновь ежегодно в пользу сей церкви по 25 руб. до конца своей жизни. При его усердии, собрано пожертвований от разных лиц в 1864 году, две пары шелковых воздухов в 20 руб., в 1865 году – Хромолитографированная копия чудотворной иконы Тихвинския Божия Метери, в золоченой раме, — в 50 руб., в 1866 году наличными деньгами – 60 руб., в 1867 году – 37 руб., и в 1873 году – 15 руб., а всего с прежними на 675 рублей».

Во время Великой Отечественной войны, а также в послевоенные времена храм всегда действовал.  До 1939 года настоятелем храма был священник Стефан Демьянович. После его смерти с 1939 года по май 1977 года  настоятелем храма был его сын, протоиерей Николай Демьянович.  Время его  служения выпало на годы гонений на православных христиан и на веру православную”.

Беражна захоўваюць памяць аб былым бацюшку Мікалаю Дзем’яновічу, які ў гады Вялікай Айчыннай выратаваў ад смерці гашчэўцаў. Аб гэтым выпадку пісаў у сваёй кнізе відавочца тых падзей былы дырэктар Гошчаўскай школы Мікалай Банасевіч. Сяльчан тады сагналі і сталі выклікаць па спісе актывістаў савецкай улады. Названыя людзі сталі выходзіць, інакш пагражалі спаліць усю вёску з людзьмі. Выйшла іх 22 чалавекі. Дваццаць трэці хацеў уцячы, і яго расстралялі на месцы, а хату заставілі вясковых мужчын разабраць і спаліць у цэнтры сяла. Вяскоўцаў тады адпусцілі, а мужчын названых па спісе пагналі ў горад. Тады людзі, каб выратаваць іх, сталі збіраць подпісы, што гэтыя мужчыны ніякія не актывісты, а звычайныя вясковыя людзі. Сабраць сабралі, а хто панясе прашэнне? Усе баяліся, а айцец Мікалай пайшоў. Што ён там тлумачыў, як апраўдваў вяскоўцаў, ніхто не ведае, але факт, што ён тады вярнуўся з арыштаванымі  – усімі 22 мужчынамі.

Той бацюшка Мікалай доўга яшчэ правіў у вясковым храме, да 30 мая 1977 года, і быў аўтарытэтам сярод вяскоўцаў. У знак пашаны аб подзвігу бацюшкі айцом Аляксандрам з алтарнікам Уладзімірам Фалітарыкам па бласлаўленні протаіерэя Грыгорыя Піліпчука, благачыннага цэркваў Івацэвіцкага благачыння, у 2012 годзе быў зняты фільм “Памяць сэрца” аб жыціі і духоўнай дзейнасці бацюшкі Мікалая. Жыхарка вёскі Ніна Іванаўна Шыян, якая паспытала ваеннага ліхалецця ў свам жыцці, на сустрэчах са школьнікамі часта расказвала аб гэтым выпадку з жыцця бацюшкі, які стаў “выратавальнікам” вяскоўцаў.

Алтарнік Уладзімір Фалітарык паведамляе далей: “В 1977 году, после смерти отца Николая,  из-за отсутствия священника в с. Гощево, совершать церковные службы и требы было поручено настоятелю Свято-Антониевской церкви города Коссово Павлу Павловичу Коржичу. С 1983 года по июнь 1995 года в храме с. Гощево сменилось шесть батюшек.

А когда в сентябре 1995 года после службы в день престольного праздника прихожане узнали, что у нового батюшки Александра Овсянника в этот день еще и день рождения, в один голос сказали: «Это уже по воле Божьей будет наш батюшка». По нынешнее время настоятелем Свято-Кресто-Воздвиженского храма с. Гощево является священник Александр Овсянник. По инициативе прихожан храм был реставрирован и восстановлен.  Значительную помощь в его восстановлении оказал предприниматель Виктор Ермакович. Открытие храма состоялось 27 сентября 2009  года. А освящен восстановленный храм был 31 июля 2010 года. За восстановление храма  отцу Александру присвоен сан протоиерея».

Рэпартаж аб асвячэнні храма быў апублікаваны ў раённай газеце «Івацэвіцкі веснік” у 2010 годзе пасля падзеі:

“31 июля в д. Гощево состоялся великий праздник. В этот день к радости всех православных верующих Высокопреосвященнейший Стефан, архиепископ Пинский и Лунинецкий прибыл в Гощево для совершения великого таинства –освящения Крестовоздвиженского храма. В реконструкции святыни принимали участие жители деревни, коллективы организаций и предприятий района, предприниматели и все те, кто не безразличен к духовному наследию.

В этот торжественный день дорога к храму была усыпана ковром их живых цветов. Во дворе, в храме шли последние приготовления к встрече владыки Стефана, архиепископа Пинского и Лунинецкого. До этого значимого события в жизни Гощевского прихода путь был тернист и сложен. Дорогого стоила организация проведения работ по восстановлению храма, летопись которого начинается с ХІУ столетия. Но благодаря терпению и вере все трудности остались позади и сегодня храм получил новую жизнь.

И вот он торжественный момент настал. У входа на территорию храма владыку Стефана встречают хлебом-солью. В этот момент в храме и на улице людей столько, что яблоку негде упасть. В праздничном богослужении принимают участие священнники приходов района, отец Григорий, благочинный Ивацевичского района, а также хор семинаристов из Жировичей. Торжественно освящается престол со всеми священнодействиями, внутренняя часть храма. Прихожане имеют возможность в этот необычный день исповедоваться и получить причастие из рук Святейшего архиепископа.  В конце службы совершается крестный ход вокруг храма с водосвятным молебном.

Лица прихожан и гостей светятся радостью. Многие приехали из других городов. Молодая девушка Татьяна рассказала, что ее сестра вышла замуж за Гощевского парня и пригласила и ее на праздник. Бабушка Люба живет в Ивацевичах, но ходила сюда в школу. Ее мать была верующей во все времена и дочери пророчила “вступить в ее след”. И ее пророчество сбылось после смерти. Теперь бабушка Люба соблюдает посты, как когда-то ее мать, и каждые выходные старается ходить в церковь на богослужения. Такое событие не осталось без внимания и со стороны власти, на празднике был В.Н.Макар, председатель районного Совета депутатов, заместитель председателя райисполкома А.Ф.Великоселец, руководители организаций и предприятий района.

Высокопреосвященнейший Стефан, архиепископ Пинский и Лунинецкий, обратился к прихожанам с поздравлениями с таким важным событием в жизни прихода, проповедью и пожеланиями быть в вере и со всей душой, всем сердцем служить Господу. За труды во славу Святой православной церкви награжден орденом Святителя Кирилла, епископа Туровского, В. Н. Ермакович, медалями Святителя Кирилла, епископа Туровского награждены А.В. Лукиянчик, Н.Л.Антонович, В.Н.Ермакович, архиерейскими грамотами – А.Ф.Великоселец, Б.М.Михнюк, М.Н.Ковальчук, С.И.Масюк, А.А.Комар и многие другие. Николай Семенович Петравец, директор ГУ “Коссовский психоневрологический дом-интернат для престарелых и инвалидов” вручил обновленной церкви подарок – ковер с ликом Иисуса Христа.

 

Настаяцель

Протаіерэю Аляксандру (Аўсяніку), настаяцелю храма Узвіжання Крыжа Гасподняга в. Гошчава, 27 верасня 2016 года, у дзень прастольнага свята царквы, споўнілася 50 гадоў з дня нараджэння і 25 гадоў яго царкоўнага служэння.

Ён адзін бацюшка – на шмат вёсак. Прыход у айца Аляксандра і, сапраўды, надта вялікі – 12 вёсак. З іх дзевяць – Гошчаўскі прыход, а яшчэ ён акармляе і Буленскі прыход – гэта вёскі Була, Грыўда, Харошча. Уявіць цяжка, як ён усюды паспявае? Асабліва падчас вялікіх святаў. Нагрузка іншы раз такая, што суткі – на нагах, прычым кожная хвіліна на ўліку. І ўсюды трэба паспець, да ўсіх з павагай і любоўю, забываючы аб сабе.

Папярэдні паважаны бацюшка Мікалай Дзем’яновіч пасля свайго бацькі доўга яшчэ правіў у вясковым храме, да 30 мая 1977 года. А пасля яго смерці ў вёску сталі прыязджаць свяшчэннікі, адзін, другі, трэці… У тым годзе па прычыне адсутнасці бацюшкі ў с. Гошчава здзяйсняць царкоўныя службы і трэбы было даручана настаяцелю Свята-Антоніеўскай царквы г.Косава Паўлу Паўлавічу Коржычу. З 23 чэрвеня 1983 года да 25 ліпеня 1986 года веруючых Гошчаўскага прыхода акармляў протаіерэй Іосіф Балюк, а з чэрвеня 1986 года настаяцелем быў назначаны Уладзімір Саламахін. Айцец Уладзімір праслужыў у с. Гошчава да 1990 года. Яго змяніў  іерэй Грыгорый Пашкевіч, які праслужыў у гэтым храме каля года. Пасля святара Грыгорыя Пашкевіча да лета 1993 года тут правіў іерэй Фёдар Шпудзейка, якога пасля вызвалення ад пасады настаяцеля, часова прызначылі штатным свяшчэннікам Свята-Фёдараўскай царквы г. Пінска. З ліпеня 1993 года да чэрвеня 1994 года ў храме с. Гошчава служыў іерэй Валерый Стральцоў. Але ніводзін тут не затрымаўся. Храм прыходзіў у заняпад, а “авечкі” без пастыра рассейваліся. Толькі ў 1994 годзе на прастольнае свята царквы, якое ладзіцца заўсёды 27 верасня ў дзень Крыжаўзвіжання Гасподняга, прыехаў у Гошчава з Бялавіч айцец Аляксандр. Адслужыў службу, пазнаёміўся з людзьмі. І неяк адразу душа да яго лягла, а тая акалічнасць, што і дзень нараджэння новага бацюшкі супадае з прастольным святам царквы дадало ўпэўненасці: “Наш бацюшка!” І сапраўды, з 1994 года айцец Аляксандр нязменны настаяцель Гошчаўскага Крыжаўзвіжанскага храма і дадаткова храма в. Була.

Айцец Аляксандр родам з вёскі Беражное Столінскага раёна, са шматдзетнай сям’і. Бацькі Аляксандра напачатку жылі на хутары, таму ён памятае той час, калі жыццё ладзілася ў хаце без электрычнасці, з прасам на вуголлі. А яшчэ сям’я жыла разам з бацькамі бацькоў, таму выхаванне дзяцей клалася на плечы бабулі. Яна ж навучыла Аляксандра маліцца, а Біблія, якую чытала бабуля, была і для хлопчыка самай цікавай і мудрай кнігай, якую хвалююча было не тое што чытаць, а нават толькі ў рукі ўзяць. Таму, калі ў школе дзеці пісалі сачыненне “Кім хочаш стаць?”, Аляксандр адзін з класа напісаў: “Папом”. Не разумеў хлопчык тады, чаму з-за такой шчырай мары, яго бацькоў так часта выклікаюць на гутарку ў сельсавет. Бацькі яго не ўшчувалі, але сказалі, што пра мару не трэба больш нікому не расказваць.

Употай ён з бабуляй прадаўжаў хадзіць у царкву ў імя Святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы і натхняўся і ўмацоўваўся ў веры, дзякуючы гутаркам з протаіерэем Грыгорыем, настаяцелем вясковай царквы. Жаданне стаць бацюшкам жыло ў душы, але скончыўшы школу, з хлопцамі пайшоў вучыцца на электрыка. Адслужыў у арміі, уладкаваўся працаваць у Райсельгасэнерга, стаў сустракацца з дзяўчынай. Ёй і даверыў свой тайны намер стаць бацюшкам. І калі стаў сватацца да яе, Жанна раілася з бацькамі, што суджаны хоча стаць свяшчэннікам. Бацькі нявесты адобрылі яго намер і блаславілі маладых.

У 1991 годзе Высокапрэасвяшчэннейшы ўладыка Стэфан рукапалажыў Аляксандра ў бацюшкі і накіраванне служыць айцец Аляксандр атрымаў у Івацэвіцкі раён, у Бялавічы, а ў 1994 годзе ён быў пераведзены ў Гошчаўскі прыход і замацаваны за Буленскім храмам у памяць Усекнавення главы Іаанна Прадцечы і Буленскім прыходам. Сёння Гошчаўскі храм – гістарычная каштоўнасць, а Буленскі, рыхтуюцца дакументы, – памятнік архітэктуры.

Найбольш людзі ўдзячны айцу Аляксандру за ўзнаўленне Гошчаўскага храма, які, лічы, развальваўся на вачах. Служыць у ім было немагчыма, бо дах прасеў, з вокан і дзвярэй дула скразняком… Дзякаваць Богу, мясцовы прадпрымальнік Віктар Ермаковіч узяў, лічы, усе расходы на сябе па ўзнаўленні храма, але і бацюшка дняваў і начаваў сярод будаўнікоў. А пасля трэба было яшчэ адстойваць яго гістарычную каштоўнасць. Заззяў храм на ўсю ваколіцу, і пацягнуліся ў яго людзі. І мясцовыя, і гарадскія, бо намоленае месца, яго абразы “дыхаюць” святасцю і цеплынёй.

Чым жыве сям’я свяшчэнніка? Трэбамі. Зарплату ж бацюшка не атрымлівае. Вянчанні, хрышчэнні, памінкі, асвячэнні дамоў – з гэтага і жывуць, і храмы ўзнаўляюць, і царкоўныя рэчы набываюць, і вядуць місіянерскі подзвіг. Часцей за ўсё, на жаль, даводзіцца “чытаць па нябожчыку” – асноўнае насельніцтва Гошчаўскага і Буленскага прыходаў  – сталыя людзі. Але і хрышчэнні бываюць, асабліва летам, калі моладзь прыязджае да бабуль-дзядуль з гарадоў і жадае хрысціць дзяцей на радзіме продкаў. І вянчанняў колькасць павялічылася. Не толькі сярод моладзі, а і сямейныя пары старэйшага пакалення прымаюць рашэнне павянчацца. І гэта дарагога каштуе.

 “Аксіос!”, – такім воклічам уладыкі Стэфана суправаджалася ўзлажэнне ўзнагароды – нагруднага Крыжа, за асаблівыя царкоўныя заслугі айцу  Аляксандру. У перакладзе з грэчаскай мовы “Аксіос” значыць “Дастойны” і ўспрымаецца як малітва “Будзь дастойны”. Прыхаджане шчыра радаваліся гэтай падзеі і пасля Літургіі віншавалі дарагога бацюшку ад душы. Ніна Іванаўна Кіслейка казала: “Значыць, вартыя Вы гэтай узнагароды, айцец Аляксандр. Па Вашай працаздольнасці, па Вашых малітвах мы стаім у чыстым і прыгожым храме”… Прыхаджанка зычыла ад імя сяльчан служыць бацюшку Богу і людзям і з лёгкім сэрцам крочыць у храм яшчэ шмат гадоў. Пранікнёнымі былі вершы, прысвечаныя бацюшку, і віншаванні ад Ніны Іванаўны Турчыной.

Былы дырэктар Гошчаўскай СШ і суседка бацюшкі Валянціна Віктараўна Белая дадала, што чалавек ён дабрадушны, шчыры. “Нам, людзям, якія выхоўваліся ў савецкі час, было цяжка адважыцца пайсці ў храм.  Але бацюшка так умее з людзьмі, што многія настаўнікі пратапталі сцяжынку да храма, – казала Валянціна Віктараўна. – Памятаецца, як страшна было першы раз ісці да споведзі. Я так доўга рыхтавалася, хвалявалася, а ён з такой спагадай, суцяшэннем… І дзяцей спавядае ад душы, шчыра, навучае іх. Штогод традыцыя ў яго малебен служыць перад навучальным годам для школьнікаў і настаўнікаў, абавязкова дзецям дарыць кніжкі, а аднойчы нават падарыў “Праваслаўны буквар”, а настаўнікам – абразкі. Як пайшла на пенсію, стала хадзіць у царкву часта. І нядаўна на Дзень сям’і мы з мужам павянчаліся. Вянчалася ў той дзень і дваюрадная сястра. І не толькі мы, часта людзі ва ўзросце прымаюць рашэнне вянчацца. Наш бацюшка не проста адбыў і пайшоў, ён шчыра вядзе Богаслужэнне, а голас у яго які – царква гудзе”!

Галіна Аляксандраўна Жылко, спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, ураджэнка в.Гошчава, таксама з любоўю выказвалася аб бацюшку: “Я нарадзілася ў Гошчаве, тут, у нашым храме, хрысцілі маіх дзяцей, тут яны і вянчаліся, унукаў хрысцілі. Калі бацюшка прыехаў у Гошчава, то кватэру ён здымаў як раз насупраць нашага дому. Сям’я прыстойная, чацвёра дзяцей. З суседзямі жылі дружна, з добрым ці з горам да яго звяртаўся хто – нікому не адмаўляў. Як чалавек, як сем’янін, як бацюшка – ён цудоўны. Яго паважаюць у вёсцы і шануюць. Асабліва за тое, што не даў храму зруйнавацца з зямлёю, бо бэлькі ўжо былі падгнілі ўшчэнт. І сціплы ён. Калі памрэ бедны чалавек, то адпявае яго бясплатна. І надта перажывае, калі даводзіцца хаваць якое дзіця ці маладых. Людзі, не ён сам, хадайнічалі, каб яму выдзелілі жыллё. Далі каробку дома, нават, здаецца без даху, і ён сам давёў будоўлю да канца. Садзіў, як усе, шмат бульбы, трымаў гаспадарку. І дзеці выраслі харошыя, усе атрымалі адукацыю”.

А колькі эмоцый было ва Ўладзіміра Фалітарыка, рэжысёра народнага тэатра Іванаўскага раённага ЦК і народных традыцый, таксама ўраджэнца в. Гошчава!

– Прабабуля Наталля калісь, калі я хадзіў у другі ці трэці клас, прывяла мяне ў храм. Мы стаім, свечкі купляем, а бацюшка раптам мне кажа: “Хадзі за мной. Будзеш мне дапамагаць”. Я спужаўся напачатку, але пайшоў і служыў алтарнікам усе гады, пакуль хадзіў у школу. Вучыўся і сябраваў я з яго дачкой Валяй і часта бываў у іх дома. Калі паступіў вучыцца ва ўніверсітэт культуры, то з бацюшкам мы знялі фільм “Памяць сэрца” пра “геройскага” бацюшку Мікалая Дзем’яновіча. Айцец Аляксандр залажыў ва мне фундамент веры, для мяне ён назаўсёды застанецца маім духоўным настаўнікам. Дзе б я ні бываў у храмах краіны, нідзе так добра сябе не адчуваю, як у Гошчаўскай Свята-Крыжаўзвіжанскай царкве. Яна мне родная, у ёй такая благадаць, я б суткамі там знаходзіўся! Калі прыйдзе час жаніцца, вянчацца буду толькі ў нашай царкве.

 Давялося пра айца Аляксандра чуць добрае і ад выпадковага чалавека. Жанчына казала, што ў хвіліну выпрабавання яна ездзіла ў Гошчава падаць малебен аб здароўі цяжка захварэўшага мужа. Падаць запіску жанчына падала, а на малебне ёй не выходзіла пабыць. Дык якое здзіўленне і маральную дапамогу яна адчула, калі бацюшка пасля малебна на наступны дзень не забыў пра яе, знайшоў у Івацэвічах і перадаў прасфору.

…Шчырае служэнне ў царкве, выкананне трэб, прапаведанне слова Божага, праваслаўных запаведзяў, асабісты прыклад змірэння перад жыццёвымі праблемамі вясковага жыцця – гэта той “інструмент”, якім працуе вясковы бацюшка. І толькі пры яго наяўнасці заслугоўваецца і аўтарытэт, і павага прыхаджан.

 

З гісторыі вёскі Гошчава

Деревня  Гощево  находится  в 10 километрах  от  г. Ивацевичи.  В  книге  «Ревiзii пущ I переходау звярыных у Вялiкiм княжстве Лiтоўскiм…» вспоминается как владения Льва Образцова, которому перешло после смерти тверского князя Михаила Борисовича, владевшему Гощевом с 1485 года. Еще раньше оно принадлежало князьям Чарторийским. В начале XVII века им владели Тышкевичи.[1]

Алесь Зайка ў кнізе “Населеныя пункты Івацэвіччыны” піша пра гісторыю Гошчава так:

“У 1485 г., па сведчанні гісторыка М.К. Любаўскага, уладальнікам Гошчава, Бялавіч і Ласасінае (цяпер у Пружанскім раёне) стаў вялікі князь цвярскі Міхаіл Барысавіч. У міжусобнай барацьбе з маскоўскім князем Іванам III за вяршэнства ў аб’яднанні рускіх зямель князь Міхаіл Барысавіч пацярпеў паразу і вымушаны быў збегчы ў Вялікае Княства Літоўскае, дзе ў гэты час вялікім князем  быў Казімір (1427–1492 гг.). Чаму ў ВКЛ?

            Паміж ВКЛ і Цвярскім княствам быў усталяваны цесны палітычны і ваенны саюз, які мацаваўся сваяцкімі адносінамі. Яшчэ вялікі князь Альгерд (1296–1377) жаніўся з цвярской князёўнай Ульянай. 3 цвярской князёўнай быў жанаты і яго сын Свідрыгайла. У сваю чаргу цвярскія князі радніліся з літоўскімі. Вось чаму Міхаілу Барысавічу, князю цвярскому, гэтая зямля была не чужая.

            Наступным уладальнікам маёнтка Гошчава стаў Барыс Ігнатавіч Абразцоў, мабыць, таксама ўцякач з Цвяры. Пасля смерці Барыса Абразцова Гошчава пераходзіць да яго жонкі. У 1516 г. у межавой спрэчцы паміж Абровам і Гічыцамі сведкамі выступаюць “падданыя з Гошчава пані Барысавае Абразцовае і яе сына (Льва) Сенька Левановіч, Нялепа і Мікіта Вярэжычы, Ігнат Хацовіч”.

              У актах Слонімскага земскага суда XVI ст. шмат разоў  сустракаецца імя сына Барыса Абразцова Льва. Так, у 1559 г. Іван Віктарын, уладальнік маёнтка Івацэвічы, пасылае ў Слонім свайго службоўцу Яна Насовіча са скаргай на Льва Абразцова, што той “лістапада 24 дня, у пятніцу, без вядомае прычыны, з многімі слугамі і падданымі сваімі моцна, гвалтам на ўласны грунт маёнтка яго міласці Івацэвіцкага, на палі, на дубровы, на сенажаці за сялом Алісеўцамі… мяжу новую пралажыў і паставіў капцы”. Не баяўся Леў Абразцоў парушыць і межы дзяржаўных уладанняў. У тым жа 1559 г. ён, “граніцу старадаўнюю перайшоўшы, нямала яго пушчы гаспадарскае забраўшы, асадзіў там людзей адзінаццаць службаў”.

             У 1565 г. у судовай справе з Іванам Вараніцкім, службоўцам Івана Солтана, трымальнікам Жыровіч, Леў Абразцоў згадваецца ўжо нябожчыкам. У 1566 г. Гошчава, а таксама Міронім становяцца ўласнасцю Мікалая Радзівіла (Рудога) (1512–1584), ваяводы віленскага, вялікага канцлера літоўскага, слонімскага старасты. Пасля яго смерці Гошчава пераходзіць да магнацкага роду Тышкевічаў, дакладней, да Марціна Тышкевіча, маршалка слонімскага. Яго ўдава Альжбета Тышкевічавая-Савіцкая пры падзеле маёнтка Гошчава паміж сынамі запісвае ў 1614 г. тры валокі зямлі (63 га) царкве. Яе ўнук Мікалай Тышкевіч, шчыры католік, у 1692 г. пабудаваў на сваіх землях кляштар і касцёл. Праўда, у 1776 г. (па іншых звестках у 1778 г.) івацэвіцкі пан Глухоўскі спаліў кляштар (па сведчанні сучаснікаў – “напіўшыся медавухі”). Дамініканцы-манахі пешшу з крыжам пайшлі ў Слонім. Мяркуюць, што будынкі манастыра размяшчаліся якраз на тым месцы, дзе цяпер стаіць царква, пабудаваная ў 1838 г.

              Усяго прыйшлося перажыць гошчаўцам на жыццёвым шляху. Пасля далучэння да Расіі ў 1795 г. сяло ўвайшло ў Косаўскую вол. Слонімскага пав. Гошчаўскія землі сталі ўласнасцю многіх уладальнікаў, але частка зямель засталася казённаю і прыбыткі за карыстанне ёю ішлі царскаму двару.

             У вайне 1812 г. большасць беларускай шляхты была на баку Напалеона. Пасля завяршэння вайны фельдмаршал М.І.Кутузаў прапанаваў канфіскаваць іх маёнткі на карысць генералаў і афіцэраў расійскай арміі. Доўга ішло разбіральніцтва. Але ў 1814 г. цар выдаў Маніфест, дзе абвясціў   безумоўную і поўную амністыю. У спісе амнісціраваных памешчыкаў былі  і тры ўладальнікі невялікіх маёнткаў з Гошчава. Спіс гэты састаўлены ў 1823 годзе: пан Зянон Палубінскі меў 7 дымоў, 28 прыгонных; Дзіван Сцякліцкі – 7 дымоў, 19 прыгонных; Зосіма і Павал Косць мелі 277 прыгонных.

У 1842 г. былі канфіскаваны землі ўдзельніка паўстання 1830–1831 гг.   Франца Шабанскага. За ім лічылася 1610 дзес. зямлі і 379 рэвізскіх душ. У свой час у Гошчаве маёнткі мелі Вандалін Пуслоўскі, а пасля яго сын Леў, Напалеон Палубінскі, Адам Раткевіч. Былі і царкоўныя землі.

               У 1865 г. у вёсцы адкрылася народнае вучылішча. Так, у 1889–1890 нав. годзе школу наведвалі 63 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі. Вучыў іх Мітрафан Хамічэўскі. У 1893–1894 г. вучняў прыбавілася: селі за парты 77 хлопчыкаў, але толькі адна дзяўчынка. Настаўнічаў у вёсцы Іван Лукіч Ботвіч. У 1902 г. у школу прыехаў новы настаўнік – Кісель А П., які вёў заняткі з 85 вучнямі, праз тры гады яго замяніў Дрон Аляксей (89 хлопчыкаў і адна дзяўчынка).

             У 1886 г. у вёсцы было 73 двары, 786 жыхароў, меліся царква, школа, вінакурня, конны млын, карчма, хлебазапасны амбар. У 1905 г. – 1165 жыхароў.

У Першую сусветную вайну ўсё насельніцтва вёскі выязджала ў бежанства. Вярнуліся ў 1920-1921 гг.

             З 1921 г. у складзе Польшчы, у Косаўскім пав. Палескага ваяв. Паводле перапісу 1924 г., вёска і фальварак Белы Двор у Косаўскай гміне Косаўскага пав., 127 хат, 802 жыхары; у фальварку 1 будынак, 7 жыхароў

            Значную ролю ў нацыянальна-вызваленчай барацьбе і фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці адыгрывалі гурткі Таварыства беларускай школы. У 1927 г. такі гурток дзейнічаў і ў Гошчаве. Старшынёй яго быў абраны  Юрашчык Мікалай, Шыян Аляксей  быў сакратаром, Гардзейчык Канстанцін – скарбнікам. Пры гуртку была чытальня, бібліятэчка, дзейнічаў аматарскі тэатральны гурток.   

            У 1929 г. гошчаўцы пратэставалі супраць навучання іх дзяцей толькі па-польску і патрабавалі адкрыцця беларускай школы. Зразумела, ім у гэтым было адмоўлена, а зачыншчыкаў акцыі пакаралі

   У 1931 г. паводле парцэляцыі (распрадажы зямель невялікімі ўчасткамі – А.З.) маёнтка Мачты атрымалі зямлю Андрэй Гардзенік (3,75 га за 722 злотых), Уладзімір Банасевіч (3,75 га за 735 злотых), Іван Ярашэвіч (3,9 га за 776 злотых).

            Вялікім цяжарам для беларускага селяніна сталі падаткі. Напрыклад, у 1938 г. Бандарык Андрэй з 6,56 га заплаціў дзяржаўны зямельны падатак у памеры 21,09 злотых, Еўтух Фёдар з 33,28 га – 15,47 зл., Еўтух Канстанцін з 35, 47 га – 25,80 зл., Еўтух Адам з 32,74 га – 13,69 зл., Фядосік Іван з 8,74 га – 43,57 зл.

            З 1939 г. у БССР. З 1940 г. вёска – цэнтр Гошчаўскага с/с Косаўскага р-на Брэсцкай вобл., 337 двароў, 1450 жыхароў, школа, клуб, крама.

            У Вялікую Айчынную вайну ў 1941-1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі; 29 мірных жыхароў вёскі сталі ахвярамі фашысцкага тэрору, 59 не вярнуліся з фронту. На ўшанаванне памяці вяскоўцаў, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў цэнтры паселішча ў 1969 г. пастаўлены абеліск.

            У 1950 г. быў створаны калгас “Запаветы Ільіча”, дзейнічала кузня, рабілі вазы, сані, гнулі дугі, вілі вяроўкі”.

            З 1954 г. у Стайкаўскім с/с. У 1959 г. – 1247 жыхароў, у калгасе імя Леніна, сярэдняя школа з працоўным навучаннем, 353 вучні, ФАП. З 25.12. 1962 г. – у Бярозаўскім, з 6.1.1965 г. – у Івацэвіцкім р-нах. Колькі статыстыкі: у 1970 г. – 1313, у 1979 г. – 1133 жыхары. У 1997 г. – 390 двароў, 948 жыхароў; у 2002 г. – 375 гаспадарак, 841 жыхар. На 01.01.2018 г – 312 хат, 724 жыхары.

            Рашэннем Івацэвіцкага раённага савета дэпутатаў ад 27.2.2009 г. вёсцы Гошчава нададзены статус аграгарадка з захаваннем ранейшай назвы. Гошчава – аддзяленне ААТ “Новыя Стайкі”. На 01.01.2018 г. у вёсцы працавалі сярэдняя школа, клуб, ФАП, пошта, бібліятэка, дзіцячы сад, тры магазіны, з якіх адзін прыватны, лазня і сталовая не працуюць.

А яшчэ А.Зайка пра гісторыю вёскі дадае:   “Цяпер пра назву паселішча. Здаўна сярод вяскоўцаў ходзіць легенда пра адважнага асілка Гошчу, які быў заступнікам простых людзей. У гонар яго імя быццам і вёску назвалі Гошчавам. Вучоныя ж мяркуюць, што старажытнаславянскае слова “гошча” азначае “чужаземец”, “чужаземны госць”, г. зн. “купец, гандляр”.

            Відаць, не знойдзецца яшчэ такой вёскі ў Івацэвіцкім раёне, з якой выйшла столькі вядомых вучоных, урачоў, настаўнікаў, хлебаробаў. Гошчава – радзіма пісьменніка, літаратуразнаўцы Аляксея Майсейчыка (1936–2002)”.

У мясцовай школе ёсць асобны стэнд пад назвай “Імі ганарыцца школа”. На ім спіс выпускнікоў, якія маюць вучонае званне: доктар хімічных навук Мікалай Пятровіч Ерчак, Васіль Мікалаевіч Бурдзь, кандыдат хімічных навук Віктар Пятровіч Белы, доктар тэхнічных навук Сцяпан Сцяпанавіч Пясецкі, кандыдат тэхнічных навук Яўген Аляксеевіч Майсейчык і Лідзія Аляксееўна Вашкевіч (Майсейчык), доктар псіхалагічных навук Мікалай Цімафеевіч Ерчак, кандыдат сельскагаспадарчых навук Уладзімір Аляксеевіч Самсановіч, доктар сельскагаспадарчых навук Віктар Рыгоравіч Зубель, кандыдат фізіка-матэматычных навук Рыгор Рыгоравіч Дрозд, кандыдат фізічных навук Дзмітрый Пятровіч Ерчак, Генадзь Андрэевіч Пашкевіч, кандыдат тэхнічных навук Мікалай Аляксеевіч Кот.

З гісторыі вёскі Була

 “За 14 км на поўнач ад горада Косава размясцілася вёска Була, што ў Мілейкаўскім с/с. На 1 студзеня 2011 г. тут пражывалі ў 45 хатах 81 чалавек, на 1 студзеня 2018 г. – тут засталася 31 гаспадарка. Пражывае 64 чалавекі, з якіх маладзей працаздольнага ўзросту – 10, працаздольнага – 35 чалавек і 19 пенсіянераў. Некалі ж гэта было даволі буйнае паселішча на старадаўнім шляху з Валыні на Наваградчыну. Часта на гасцінцы можна было сустрэць пілігрымаў, якія ішлі пакланіцца цудатворнай іконе “Жыровіцкая Маці Божая”, вядомай на ўвесь свет. Тут, у Буле, вернікаў ахвотна пускалі на начлег: сама вёска была фарпостам святыні, бо з другой паловы 17 ст. яна належала жыровіцкім манахам – базыльянам.

             Упершыню ў пісьмовых крыніцах паселішча згадваецца ў вядомай “Рэвізіі пушч і пераходаў звярыных…” за 1559 год пры апісанні Буленскай пушчы. Паведамляецца, што “ пуща Бульская на поля разроблена и у волоки померена». Не цяжка зрабіць вывад, што аграрная рэформа ў ВКЛ, выкладзеная ва «Уставе на валокі» (1557 г.), была праведзена ў ваколіцах Булы за 2 гады.

   …29 лютага 1599 г. канцлер ВКЛ, слонімскі стараста Леў Сапега, у якасці пасагу падараваў вёску Булу сваёй стрыечнай сястры Раіне Сапежанцы, дачцы Багдана, ваяводы мінскага, які даводзіўся канцлеру дзядзькам. Раіна пашлюбавалася з Рыгорам Трызнам, маршалкам слонімскім. Гэта яны ў 1607 г. выдзелілі сродкі на пабудову манастыра ў Быцені, які стаў апораю ўніяцтва ў ВКЛ. Пасля смерці Рыгора і Раіны Трызнаў Була перайшла ў валоданне казны. У 1667 г. кароль Рэчы Паспалітай Ян Казімір аддаў уніяцкаму кляштару ў Жыровічах вёскі Булу і суседнія Баравікі (цяпер Слонімскі раён).

            29 мая 1730 года Гродзенскі гродскі суд разгледзеў скаргу кляштара базыльянаў у Жыровічах да Міхала Сапегі, пісара Літоўскга, які даводзіў, што Була належыць яму па спадчыннаму праву. Як сцвярджаюць манахі, Міхал Сапега “бяспраўна, моцна, гвалтоўна, сілай збройнай і людзей сваіх наслаўшы, да паслушэнства падданых нашых змушаў, пушчы, сенажаці адабраў і да ключа (комплекс фальваркаў або маёнткаў аднаго ўладальніка – А.З.) Борацкага, які ў арэндзе трымаў, далучаў і з сялян – з пушчы, лясоў, сенажацей, зямлі, стагавое, марговае, мядовае і іншую ўсякую даніну спаганяў, пры ўсім за ўсё шкоды на 10000 злотых польскіх учыніў”. Чым закончылася гэтая цяжба, няма звестак. Хутчэй за ўсё, манахі-базыльяне адсудзілі  гэтыя вёскі.  

            У судовай справе, разгледжанай 11 снежня 1829 г. Гродзенскім губернскім судом, аб самавольнай парубцы  лесу сялянамі вёскі Була  яшчэ раз адзначаецца, што паселішча належыць «жировицким монахам- базыльянам». Вядома, сялян пакаралі за самавольства – яны атрымалі грашовы  штраф, але імёны іх назавём, бо гэта прозвішчы першых буленцаў, якія згадваюцца ў пісьмовых крыніцах: Васіль Стэльмах, Сцяпан  і Іван Савоны, Мацвей і Лук’ян Анішчыкі, Міхайла Нядбайла, Рыгор і Кірыл Серкі, Дамінік Гліч, Несцер Шагун, Даніла Богуш, Акенцій Тарэль, Цімафей Зізюк, Іван Самейка, Кандрат Антанюк, Кірыл Лашак.

            У 1886 г. у вёсцы 46 хат, 430 жыхароў, царква ў імя Яна Хрысціцеля, святар пры ёй – Зянон Івацэвіч, стараста – Фёдар Арцёмавіч Анішчык. Была ў вёсцы і карчма…

            У 1902 г. у сяле працавала народнае вучылішча, загадваў ім Іван Лукіч Ботвіч, які меў званне народнага настаўніка. Гэта быў вопытны педагог: яго працоўны стаж складаў 34 гады.  Школу наведвалі 35 хлопчыкаў. У 1905 г.селі за парты  46 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі. У вёсцы жыло тады 759 чалавек, а ў недалёкім выселку – 75.             

            З 1915 г. акупіравана гермнскімі войскамі – ішла Першая сусветная вайна. Буленцы пакінулі вёску і падаліся ў бежанства. Вярнуліся дамоў у 1919-1921 гг. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Косаўскім пав. Палескага ваяв., 80 хат, 418 жыхароў.

            У Буле з удзелам Хведара Каспяровіча была арганізавана падпольная жаночая ячэйка КПЗБ, у склад якой уваходзілі  Ніна Анішчык (старшыня), Надзея Палонская, Вольга Мікалайчык і інш. Яны збіралі грошы і адзенне для палітычных вязняў.

З верасня 1939 г. у складзе БССР.  У 1940 г. – 203 хаты, 969 жыхароў.  У час Вялікай Айчыннай вайны вёска згарэла,  адбудавана ў пасляваенны час.

            З 20.9.1947 г. у Івацэвіцкім раёне. У 1949–1950 гг. вяскоўцы стварылі калгас імя Молатава. Першы старшыня – Анішчык Іван Мікалаевіч. Адразу пасля вайны адкрылася сямігадовая школа. У 1953-1954 нав. годзе  селі за парты 36 вучняў 1–4 класаў, 190 вучняў 5–7 класаў. У 1966–1967 навучальным годзе ў васьмігодцы было 161 вучань, працавала 10 настаўнікаў. Паводле перапісу 1959 г., 606 жыхароў; у 1970 г.– 388; у 1997 – 98 хат, 178 жыхароў. Старажытная вёска марнее, знікае…

            Аб яе назве. На першы погляд падасца, што назва паселішча звязана з лацінскім словам  «Bulla”, што значыць папская грамата, пасланне. Тым больш, як адзначалася вышэй, вёска належала базыльянскаму кляштару. Але гэтае сцверджанне малаверагоднае. Найхутчэй у назве захавалася агульнаславянская лексема “була” са значэннем “камяк”, “камлыга”, “груд”, гэта значыць, пэўнае ўзвышэнне над зямлёй, пагорак. Так, прынамсі, лічыць вядомы этымолаг Фасмер. З ім нельга не пагадзіцца: Була знаходзіцца на ўзвышэнні, па краях якога лугі, балоты ды хмызнякі. 

             Була – радзіма М.Т. Анішчыка (16.10.1905г. – 8.2.1973 г.) – дзеяча  рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Член КПЗБ з 1925 года. З 1926 года ў БСРГ. З 1929 года  сакратар Слонімскага акруговага камітэта КПЗБ. За рэвалюцыйную дзейнасць быў тройчы зняволены. У 1939 годзе, у час вызвалення Заходняй Беларусі Чырвонай Арміяй, стварыў атрады рабочай гвардыі. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі  з БССР – старшыня  Слонімскага гарвыканкама. У Вял. Айч. вайну ў Чырвонай Арміі. З чэрвеня 1943 года ў тыле ворага, памочнік упаўнаважанага ЦККП(б)Б і БШПР па Баранавіцкай вобласці, кіраўнік Слонімскага міжрайпартцэнтра КП(Б)Б” – піша Алесь Зайка.

З жыцця прыхода

Международный Крестный ход в защиту нерожденных детей через Гощево

На протяжении 2012 года проходила международная масштабная акция в защиту нерожденных  детей под названием «От океана до океана»: Восток и Запад в защиту жизни!» в виде Крестного хода через 23 страны с Ченстоховской иконой Божией Матери.

В нашем районе крестный ход с элементами автопробега с Ченстоховской иконой Божией Матери встречали верующие православные в Гощевском храме 16 июля 2012 года. О крестном ходе «От океана до океана» рассказали координатор проекта и автор идеи интернационального автопробега Игорь Белобородов и один из лидеров белорусского пролайф-движения, настоятель Минского храма Святителя Николая Японского, священник Павел Сердюк, рассказали следующее:

«Икона Ченстоховской Божией Матери, с точным списком которой мы сегодня находимся в вашем храме, посетит 23 страны. С Владивостока началось это глобальное событие — Крестный ход с Ченстоховской иконой. Наше путешествие продлится от Тихого океана до Атлантического побережья, где располагается столица Португалии Лиссабон. Таким образом, Ченстоховский образ Пресвятой Богородицы преодолеет расстояние приблизительно в 18 тысяч километров! Символично, что инициатором этой международной миссии за семейные ценности является именно Россия — страна, которая в XX веке, ставшем для нашей истории веком богоборчества, первой узаконила аборты. А сегодня, в веке XXI-м, именно из России распространяется движение за возрождение духовных ценностей. Россия становится лидером такого движения, призывающим весь мир обратить внимание на главную проблему человечества — обесценивание человеческой жизни».

Столь масштабная кампания против абортов проводится впервые в истории и организаторами акции с российской стороны выступили еще и православный медико-просветительский центр «Жизнь», общероссийская общественная организация «За жизнь и защиту семейных ценностей» и Благотворительный фонд защиты семьи, материнства и детства. Международным координатором проекта является Игорь Белобородов.

Эта почитаемая в России и далеко за ее пределами икона имеет весьма драматическую историю. Считается, что она была написана самим апостолом Лукой, после чего неоднократно перевозилась из одной страны в другую и даже была изрезана вражеским мечом. До сих пор на лике Пресвятой Богородицы сохранились соответствующие «шрамы». Привезенный в Гощево список иконы был приложен к древнему подлиннику в польском городе Ченстохово и подарен российскому движению в защиту жизни и семейных ценностей. В Беларуси Крестный ход проходит в июле и очень знаменательно, что и наше Гощево стало одним из пунктов этого знаменательного события.

К добру через слово

   Светлана Бурвин, юнкор Стайковской СШ рассказала: «С 13 по 17 марта 2017 года в нашей школе проходила Неделя православной книги, которую подготовила  Т.В. Бурвин, учитель факультативного занятия «Основы православной культуры». В рамках Недели прошел ряд мероприятий: интересная и познавательная беседа  «Что такое православная книга?»  для 1 – 2 классов, мастер-класс «Православная книжка-раскладушка «Сотворение мира» для 1 – 4 классов, а также громкие чтения духовной литературы, книжная выставка «Через книгу – путь к духовности», праздник православной книги «Православная книга – великий дар человеку от Бога», в котором принимали участие учащиеся 5 – 7 классов, а также библиотекарь сельской библиотеки Г.П. Сухоносик.
Завершением Недели стала литературная гостиная «К добру через слово» для старшеклассников, родителей и педагогов, на которой говорили о деятельности просветителей Кирилла и Мефодия, о русском первопечатнике Иване Федорове, о появлении первой печатной книги.  Участники мероприятия читали стихотворения духовного содержания, рассказывали притчи, смотрели видеоролики с последующим обсуждением. Много было сказано о значении слова, значении заповедей Божьих, Библии в нашей жизни. Присутствовали и священнослужители Белорусской православной церкви: отец Александр из Гощево, отец Геннадий из Белавич, отец Вячеслав из Доманово, отец Алексей из г.Коссово, которые дали исчерпывающие ответы на вопросы учащихся. А вопросов было много. На мероприятии царила дружественная, тёплая и умиротворённая атмосфера.
Можно сказать, что Неделя не прошла бесследно. Ведь главное было заинтересовать детей, чтобы они черпали мудрость из духовной литературы, чтобы эти знания пригодились им в жизни, чтобы они стали добрыми, чуткими, милосердными, отзывчивыми».

 

Валентина Бобрик.

 

[1] Памяць. Iвацэвiцкi раён. Мн.: БЕЛТА, 1997. С. 476

Вы у нас (72)

Оставить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован.

Перейти к верхней панели