Крещение Господне!!!!

Размещено 20 Январь, 2018; 8:26 в Новости прихода

Крещение

На Вадохрышча

Штогод 19 студзеня праваслаўны свет адзначае вялікае свята – Хрышчэнне Гасподняе.  Гэтае свята з’яўляецца адным з 12 галоўных у праваслаўным календары. Шматлюдна заўсёды, і на гэты раз таксама, было каля храма Божай Маці “Дзяржаўная” г.Івацэвічы.

Напярэдадні, 18 студзеня ў Хрышчэнскі сачэльнік, вернікі пасцяцца строгім пастом, а вечарам адзначаюць “галодную куццю” (падобную як перад Раством). А 19 студзеня, хоць свята прыпадае на пятніцу, пост адмяняецца ў вялікасць яго.  Пасля Божай Літургіі ва ўсіх цэрквах правіцца вадасвятны малебен. Пад час яго свяшчэннаслужыцель апускае тройчы ў “іардань” распяцце і чытае словы малітвы. Пасля гэтага, лічыцца, што вада набывае ўнікальныя лячэбныя ўласцівасці.

Асвячалася вада і напярэдадні гэтага дня, таму набіраць яе можна на працягу ўсяго святочнага дня 19 студзеня. Аднак, каб эфект ад гаючай сілы хрышчэнскай вады быў максімальным, бацюшка Грыгорый, настаяцель храма іконы Божай Маці “Дзяржаўная” г.Івацэвічы, раіў прымаць яе правільна: здаровым людзям наташчак, зранку пасля прасынання, а хворым даецца паслабленне – у любы час. Пры гэтым трэба маліцца: “Госпадзі, прымаю твой дар, святую ваду, якая дапаможа мне пазбавіцца ад грахоў і не паўтараць іх у жыцці праведным. Умацоўваю свій дух, сваю плоць, сваю веру. Амінь”. Ці малітву “Ойча наш”.

Можна на Хрышчэнне Гасподняе акрапіць святой вадой дом. Па народнай прыкмеце пасля Хрышчэння пачынаўся новы вясельны сезон, які доўжыўся да вялікага паста.

Падрыхтавала Валянціна БОБРЫК.

 

Вы у нас (18)

Оставить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован.

Перейти к верхней панели